Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб стварэнні Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь.
Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт узначаліў прэм'ер-міністр Беларусі. У склад аргкамітэта ўключаны кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, якія будуць непасрэдна задзейнічаны ў падрыхтоўцы і правядзенні гэтага маштабнага спартыўнага мерапрыемства.
На Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт ускладзены функцыі забеспячэння каардынацыі дзейнасці ўсіх зацікаўленых па падрыхтоўцы і правядзенню ІІ Еўрапейскіх гульняў, а таксама прадугледжваецца зацвярджэнне ў трохмесячны тэрмін адпаведнага плана мерапрыемстваў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/eurapeyskiya-gulni
[4] https://zviazda.by/be/tags/euragulni-2019
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka