Стартаваў адкрыты публічны конкурс «Трыумф. Героям спорту», кожны балельшчык можа ўнесці свой уклад у вызначэнне самых дастойных спартсменаў і трэнераў двух апошніх гадоў.
Найлепшых атлетаў і настаўнікаў жыхары краіны змогуць выбіраць да канца студзеня. Удзельнікамі сёлетняга конкурсу сталі спартсмены і спартсменкі, якія дамагліся ў 2015—2016 гадах значных вынікаў на буйных міжнародных спаборніцтвах.
З 10 па 31 студзеня сярод аматараў спорту праводзіцца папярэдняе галасаванне за прэтэндэнтаў на званне лаўрэатаў конкурсу па намінацыях: «Лепшая каманда», «Лепшы трэнер», «Лепшы спартсмен» і «Лепшая спартсменка». Галасаванне ажыццяўляецца на афіцыйнай старонцы конкурсу [3] ў інтэрнэце. Ахвотныя таксама змогуць прагаласаваць пры дапамозе друкаваных бюлетэняў, якія размешчаны на сайтах арганізатараў: Белтэлерадыёкампаніі [4], Прэзідэнцкага спартыўнага клуба [5], Міністэрства спорту і турызму [6], Нацыянальнага алімпійскага камітэта [7].
Журы конкурсу вызначыць лаўрэатаў яшчэ па чатырох намінацыях: «За волю да перамогі», «Прарыў года», «Вынік года» і «Самы яркі спартыўны момант».
Фіналам конкурсу стане цырымонія ўрачыстага ўзнагароджання пераможцаў, якая будзе суправаджацца гала-канцэртам з удзелам артыстаў беларускай эстрады.
Нагадаем, «Трыумф. Героям спорту» з'яўляецца пятым падобным праектам. Раней конкурсы праводзіліся ў 2007, 2008, 2010, 2012 і 2014 гадах. У 2008 годзе арганізатары прынялі рашэнне зрабіць конкурс традыцыйным і рэалізоўваць праект раз у два гады, падводзячы вынікі алімпійскага сезона. З 2016 года сталі ўлічвацца вынікі двух апошніх гадоў. Такім чынам, ахопліваецца ўвесь перыяд выступленняў беларускіх спартсменаў і ўсе іх дасягненні.
Дар'я Лабажэвіч
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] http://www.triumph.by/
[4] http://www.tvr.by/
[5] http://www.sportclub.by/
[6] http://www.mst.by/ru/
[7] http://www.noc.by/
[8] mailto:lobazhevich@zviazda.by
[9] https://zviazda.by/be/tags/sport
[10] https://zviazda.by/be/tags/spartsmeny
[11] https://zviazda.by/be/tags/tryumf-geroyam-sportu
[12] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[13] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-alimpiyski-kamitet
[14] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-sportu-i-turyzmu-belarusi
[15] https://zviazda.by/be/tags/prezidencki-spartyuny-klub