Кампанія Moo-vіlle Creamery з амерыканскага пасёлка Нэшвіл, штат Мічыган, прыгатавала самы доўгі сандэй (дэсерт з марожанага) і трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса, паведамляе Assocіated Press.
Рэкордны дэсерт расцягнуўся на 1110 метраў. На яго выдаткавалі больш за 3200 літраў марожанага, каля 360 літраў шакаладнага сіропу, 172 банкі ўзбітых вяршкоў і 7200 ягад вішні, сцвярджае газета Muskegon Chronіcle. Страву паўтара дня гатавалі каля 250 добраахвотнікаў. Трыма месяцамі раней самае доўгае марозіва зрабілі ў суседнім горадзе Лудзінгтан, штат Мічыган. Тады кампанія House of Flavors вырабіла сандэй даўжынёй у 910 метраў. Паколькі Moo-vіlle Creamery паспела абысці канкурэнта да выхаду штогадовага выдання Кнігі рэкордаў Гінеса, афіцыйнае прызнанне атрымае толькі яе дасягненне.
Іван Купарвас
hvir@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] mailto:hvir@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/sandey
[6] https://zviazda.by/be/tags/marozhanae
[7] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen