Каб паскорыць абслугоўванне, «Белпошта» прапануе кліентам карыстацца нумарам плацельшчыка АРІП. Гэты нумар захоўвае ўсе плацяжы, якія вы перыядычна робіце (мабільная сувязь, камунальныя паслугі, тэлебачанне, інтэрнэт, падаткі і г. д.), а значыць, уводзіць іх рэквізіты кожны раз нанова не спатрэбіцца.
Калі вы аплачваеце паслугі праз касу, трэба сфарміраваць спіс сваіх штомесячных плацяжоў і перадаць іх аператару. Ён увядзе даныя ў сістэму, прысвоіць нумар вашай карзіне плацяжоў і выдасць картку з гэтым нумарам. Наступным разам, каб разлічыцца за тэлефон і камуналку, вам дастаткова будзе назваць толькі нумар АРІП. Карзіну плацяжоў, дарэчы, можна мяняць, уключаючы туды новыя паслугі.
Для тых, хто карыстаецца плацежна-даведачнымі тэрміналамі, алгарытм дзеянняў наступны. На экране выбіраеце кнопку «Плацяжы АРІП». Пазначаеце спосаб аплаты: наяўнымі або карткай. Пасля, замест таго каб паасобку шукаць патрэбныя паслугі ў дрэве АРІП, уводзіце свой адзіны нумар. На экране з'явіцца ваша карзіна плацяжоў (яны захоўваюцца аўтаматычна) з усімі неабходнымі рэквізітамі.
Новаўвядзенне даступна ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:lubneuskaya@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/belposhta
[5] https://zviazda.by/be/tags/arip
[6] https://zviazda.by/be/tags/placelshchyk