Як паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі, сярод краін, якія сёлета будуць дэманстраваць сваю прадукцыю на выставе: Вялікабрытанія, Венесуэла, Германія, Грэцыя, Іран, Італія, Казахстан, Кітай, Карэя, Куба, Літва, Палесціна, Польшча, Расія, Сірыя, ЗША, Туркменістан, Турцыя, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Швейцарыя, Швецыя, Эквадор, ну і, вядома, Беларусь. Грэцыя, дарэчы, стане ўдзельнікам выставы ў Мінску ўпершыню, падкрэслілі ў міністэрстве.
Краіна — ганаровы госць XXІV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу — Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Буйныя калектыўныя экспазіцыі прадставяць Расія, Германія, Кітай, Іран, ЗША. Галоўныя тэмы цяперашняй выставы — 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, юбілеі класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы. У праграме выставы 8—9 лютага — III Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час» з удзелам знакавых творцаў блізкага і далёкага замежжа, а таксама семінар маладых літаратараў. Упершыню адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу маладых літаратараў «Першацвет», заснавальнікам якога з'яўляецца Міністэрства інфармацыі Беларусі, арганізатарамі — РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» і выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Кніжная выстава-кірмаш сёлета пройдзе ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14. Яе арганізатарам выступае Міністэрства інфармацыі Беларусі, суарганізатарамі — Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, ААТ «Белкніга», ПК ТАА «Макбел».
Канстанцін Люткевіч
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/kanstancin-lyutkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/xxiv-minskaya-mizhnarodnaya-knizhnaya-vystava-kirmash
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstve-infarmacyi