Шматфункцыянальныя ветэрынарныя прэпараты для лячэння і прафілактыкі хвароб сельскагаспадарчых і дамашніх жывёл распрацавалі ў БДУ.
Новыя лекавыя сродкі з'яўляюцца інавацыйнымі фармацэўтычнымі прэпаратамі і не маюць замежных аналагаў. У ветэрынарыі з'явіліся тэрапеўтычныя сродкі, якія ўздзейнічаюць не на інфекцыйны фактар — вірусы, бактэрыі, грыбы, унутрыклетачных і пазаклетачных паразітаў, а на інфіцыраваны арганізм, падаючы сігнал аб узнікшых праблемах і тым самым мабілізуючы ўласныя ахоўныя механізмы жывёл.
Дзеючымі рэчывамі ў новых прэпаратах сталі бялковыя малекулы, якія атрымліваюць біятэхналагічным спосабам, але яны цалкам ідэнтычныя прыродным. Новыя медыкаменты дазваляюць адначасова праводзіць лячэбныя і прафілактычныя мерапрыемствы. Прынцыпы прымянення іх у тэрапіі цалкам адпавядаюць прынцыпам арганічнага харчавання і не наносяць шкоды ні жывёлам, ні спажыўцам жывёлагадоўчай прадукцыі.
Да таго ж, ім уласцівы адначасова імунамадулюючая, супрацьвірусная, супрацьгрыбковая, антыпаразітарная і антыбактэрыяльная актыўнасць. Таксама медыкаменты аказваюць антыстрэсавае дзеянне, плённа ўплываюць на рэпрадуктыўныя функцыі жывёл, павялічваюць напружанасць і працягласць імунітэту пры вакцынацыі, скарачаюць час лячэння ў 2-3 разы, «уключаюць» імунныя працэсы ўжо праз 6-12 гадзін пасля ін'екцыі, дазваляюць захаваць пагалоўе захварэлых на 95% і больш.
Яшчэ адна перавага новых ветэрынарных прэпаратаў — адсутнасць неабходнасці «вытрымліваць паўзу» па малочнай і мясной прадукцыі пасля прымянення ў жывёл медыкаментаў.
Цяпер распрацавана лінейка прэпаратаў для прафілактыкі і лячэння асобна для кожнага віду жывёл: для буйной рагатай жывёлы, свіней, коней, для дамашніх жывел, у тым ліку для лячэння сабак, катоў, пушных звяроў, трусоў... Прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю і зарэгістраваны больш за 20 прэпаратаў і 40 субстанцый.
Новыя ветэрынарныя прэпараты распрацаваны супрацоўнікамі кафедры мікрабіялогіі і лабараторыі біятэхналогій біялагічнага факультэта БДУ пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры прафесара Уладзіміра Пракулевіча.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/navuka
[4] mailto:nіkalaeva@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[6] https://zviazda.by/be/tags/navukovyya-raspracouki
[7] https://zviazda.by/be/tags/lyachenne
[8] https://zviazda.by/be/tags/veterynarnyya-preparaty
[9] https://zviazda.by/be/tags/damashniya-zhyvyoly
[10] https://zviazda.by/be/tags/leki
[11] https://zviazda.by/be/tags/god-navuki