Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) Аляксандр Шумілін ў праграме "Трэба разабрацца" у эфіры тэлеканала АНТ.
"Навука заўсёды інтэрнацыянальная, нельга замкнуцца ўнутры Беларусі і рабіць нешта толькі ўнутры краіны. У гэтым годзе Беларусь старшынюе ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве, таму ў ходзе гэтага старшынства ў краіне будзе правядзе значны форум у галіне біятэхналогій. Думаю, мы выступім з шэрагам прапаноў", - распавёў Аляксандр Шумілін.
У прыватнасці, прапановы будуць тычыцца праграмы "Гарызонт 2020" (8-я рамачная праграма Еўрапейскага саюза па развіцці навуковых даследаванняў і тэхналогій). За два гады Беларусь ужо далучылася да ўдзелу ў 26 праектах гэтай праграмы. "Ужо заключана кантрактаў на 4,5 млн еўра. Наперадзе яшчэ 4 гады - думаю, гэтую лічбу ў 4,5 млн еўра мы павялічым у два, а то і ў тры разы", - мяркуе Аляксандр Шумілін.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/forum-pa-biyatehnalogiyah
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-shumilin