Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
На рахунку ліцэістаў БДУ дзевяць узнагарод рознай пробы - чатыры сярэбраныя і пяць бронзавых медалёў. У гэтым годзе Беларусь на міжнародных спаборніцтвах прадставілі таксама тры адзінаццацікласніка гомельскай гімназіі №51. Усе гамяльчане годна выступілі, заваяваўшы два залатыя і адзін бронзавы медалі.
Усяго ў алімпіядзе, якая прайшла 12-18 студзеня, узялі ўдзел звыш 40 каманд з 19 краін. У прэс-службе ВНУ адзначылі, што ў склад міжнароднага журы па матэматыцы і па фізіцы ўвайшлі прадстаўнікі БДУ.
Міжнародная Жаутыкаўская алімпіяда праводзіцца ў гонар вядомага казахстанскага акадэміка і выдатнага вучонага-матэматыка Арымбека Жаутыкава. Гэта сумесны праект Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Дарын" і Рэспубліканскай спецыялізаванай фізіка-матэматычнай сярэдняй школы-інтэрната імя А. Жаутыкава для адораных дзяцей. Унікальнае інтэлектуальнае спаборніцтва з'яўляецца працягам традыцый усесаюзных алімпіяд, дае ўдзельнікам унікальны шанец для далейшага росту і развіцця здольнасцяў да дакладных навук.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodnaya-zhautykauskaya-alimpiyada
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-dzyarzhauny-universitet