Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне новыя паштовыя маркі. На гэты раз на іх як падарунак для дзяцей — кацяняты, прычым розных парод: брытанская і бенгальская караткашэрсная, мэйн-кун (падобная на маленькіх рысяў), шатландская аблавухая скоціш-фолд. Кожная з іх, вядома ж, са сваім характарам, са сваёй афарбоўкай.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з беларускім цэнтрам аматараў кошак «Феліта». Мастак — Аляксандр Міцянін, дызайн Марыны Віткоўскай.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/pashtovyya-marki