Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў лічыць рэальным павялічыць таваразварот з Сербіяй да 500 мільёнаў долараў. Пра гэта кіраўнік Савета Міністраў заявіў падчас сустрэчы са старшынёй урада Сербіі Аляксандрам ВУЧЫЧАМ.
За сем гадоў у рамках рэжыму свабоднага гандлю таваразварот Беларусі і Сербіі павялічыўся амаль у пяць разоў, перавысіўшы ў 2015 годзе 250 мільёнаў долараў. «У 2016 годзе ва ўмовах няпростай эканамічнай сітуацыі нашы паказчыкі значна знізіліся. Аднак патэнцыял эканомік дазваляе выйсці на больш інтэнсіўны ўзровень эканамічнага ўзаемадзеяння. Нарасціць таваразварот з Сербіяй да 500 мільёнаў долараў у наступныя гады — гэта рэальная планка двухбаковага супрацоўніцтва», — лічыць Андрэй Кабякоў.
Для гэтага Беларусь прапануе ад гандлю пераходзіць да паглыбленага інвестыцыйнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Паводле слоў прэм'ера, сумесныя прадпрыемствы і праекты дазволяць выкарыстаць перавагі кожнага з бакоў і атрымаць вялікі прыбытак.
«Беларусь нацэлена на доўгатэрміновае супрацоўніцтва з Сербіяй. Са свайго боку мы імкнёмся ўлічваць інтарэсы Сербіі і забяспечваць максімальную лакалізацыю сумесна вырабленага прадукту», — падкрэсліў Андрэй Кабякоў.
Вераніка ПУСТАВІТ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-pustavit
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:pustavіt@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/serbiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/andrey-kabyakou
[6] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-vuchych