За тэрміновы выраб дакумента трэба будзе заплаціць дзве базавыя велічыні, за паскораны — адну.
Адпаведныя нормы прадугледжаны Указам Прэзідэнта ад 20 студзеня №21, якім унесены змяненні ва Указ №200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян». Дакумент быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Так, прадугледжана, што паскоранае афармленне пашпарта (тэрмін вырабу — два тыдні) будзе каштаваць не 0,5 базавай велічыні (11,5 рубля), а адну базавую (23 рублі), незалежна ад таго, у якім выпадку выдаецца пашпарт — упершыню, пры страце, абмене і да т.п. Змяненнямі таксама прадугледжана плата за тэрміновы выраб дакумента (на працягу сямі дзён з дня падачы заявы) — дзве базавыя (46 рублёў).
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/pashpart
[5] https://zviazda.by/be/tags/vyrab-pashpartou