Лекторый у Нацыянальным мастацкім музеі, дабрачынны аукцыён «Дзеці. Аутызм. Бацькі», сямейны фестываль і выстава эксперыментаў – афіша «Звязды» з 30 студзеня па 5 лютага.
Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20)
Калі: з 1 лютага па 31 мая (кожную сераду), 19:00
Колькі каштуе: 5 р., 2,50 р. – школьнікі, студэнты; можна набыць абанемент
ХХ стагоддзе апынулася насычаным падзеямі. Грамадскія сутыкненні, рэвалюцыі, супярэчнасці і навацыйныя ідэі – для Заходняй Еўропы гэты час стаў эпохай глабалізацыі і капіталізацыі, для рэспублік Савецкага саюза – у першую чаргу гісторыяй камуністычных ідэалаў, спароджанага ім сацыяльнага эксперыменту і эпахальнага краху.
У фокусе ўвагі Нацыянальнага мастацкага музея традыцыйна апынуцца мастацтвазнаўчая і культуралагічная праблематыкі.
Цыкл уяўляе сабой 18 аўтарскіх лекцый, падрыхтаваных супрацоўнікамі музея, а таксама запрошанымі даследнікамі.
Азнаёміцца з поўным спісам лекцый можна на сайце музея [3].
Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3)
Калі: 1 лютага, 19:00
Колькі каштуе: 3 р., 2 р. – льготны
У рамках цыкла лекцый Паўла Дзюсекава, гісторыка і краязнаўцы, кіраўніка праекта «Вандроўкі ў мінулае», 1 лютага адбудзецца сустрэча, тэма якой – «Беларусь на фотаздымках Пракудзіна-Горскага».
Падчас лекцыі можна будзе зірнуць на першыя ў гісторыі каляровыя фотаздымкі Беларусі, а напрыканцы паглядзець дакументальны фільм Леаніда Парфёнава «Колер нацыі».
Дзе: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (вул. Я. Купалы, 4)
Калі: 2 лютага, 18:30
Колькі каштуе: удакладняць у касе
2 лютага ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбудзецца закрыццё выставы «З новай казкай!». Аўтары малюнкаў – дзеці з аутызмам.
Кульмінацыяй урачыстасці стане дабрачынны аукцыён у падтрымку дзейнасці міжнароднай дабрачыннай грамадскай арганізацыі «Дзеці. Аутызм. Бацькі».
Дабрачынны праект музея «З новай казкай! » – гэта магчымасць аб’яднаць людзей вакол праблем, якія трэба вырашаць разам. Падтрымаць праект запрошаны знакамітыя беларускія мастакі, музыканты, Мінскі міжнародны жаночы клуб жонак Паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў, культурныя і грамадскія дзеячы.
Дзе: Палац спорту (пр-т Пераможцаў, 4)
Калі: 4-5 лютага, 10:00
Колькі каштуе: 10 р. – дарослыя, 5 р. – дзеці да 12 гадоў, дзеці да 2 гадоў – бясплатна
Family Fest – гэта выдатны фармат адпачынку для сучасных бацькоў. Вас чакаюць: лепшыя забавы і падарункі ад арганізатараў і партнёраў фестывалю, карысныя тавары для дома і сям'і, адукацыйная пляцоўка для прагрэсіўных мам і тат, актуальная музыка і смачная ежа.
На фестывалі будзе арганізавана зручная пеленальная зона і паркоўка для калясак, а таксама гульнявыя і адукацыйныя kids-зоны з кваліфікаванымі педагогамі і аніматарамі, якія пацешаць дзетак, пакуль бацькі будуць занятыя на фестывалі.
Дзе: Дом-музей I з'езда РСДРП (пр-т Незалежнасці, 31а)
Калі: па 31 сакавіка, 11:00-19:00
Колькі каштуе: удакладняць у касе
Любы эксперыментатар у «Музеі навукі», дзіця або дарослы, можа самастойна правесці свой уласны эксперымент, які апісвае той ці іншы закон фізікі або з'яву прыроды. За час, праведзены ў музеі, вы не зможаце вывучыць усю фізіку, але цікавасць да дакладных навук, цяга да ведаў абавязкова з'явіцца.
На выставе знаходзяцца экспанаты, з якімі можна і трэба ўзаемадзейнічаць, даследаваць, разгадваць галаваломкі.
Дзе: GALLERIA MINSK (пр-т Пераможцаў, 9)
Калі: па 15 лютага, 10:00-22:00
Колькі каштуе: 6 р., льготны – 3 р.
14 студзеня ў Мінску ў рамках сусветнага турнэ «Густаў Клімт. 100 гадоў без генія» адкрылася выстава рэпрадукцый аднаго з самых дарагіх і вядомых мастакоў ХХ ст.
Дакладныя копіі палотнаў Клімта (у тым ліку самы вядомы твор мастака карціну «Пацалунак»), выкананыя ў той жа тэхніцы з выкарыстаннем сусальнага золата, можна ўбачыць з 10:00 да 22:00.
Дзе: Гарадская мастацкая галерэя Л. Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)
Калі: па 19 лютага, сер.-нядз.: 11:00-19:00
Колькі каштуе: 2 р., студэнты – 1,5 р., школьнікі – 1 р.
На выставе прадстаўлена каля 20 жывапісных твораў, над якімі мастачка Марына Быкава працавала з 2006 па 2010 гады.
На стварэнне гэтай серыі работ аўтара натхнілі японская культура, філасофія і творчасць вялікіх майстроў японскай гравюры. У сваіх творах мастачка сумяшчае традыцыі японскага мастацтва і ўласныя наватарскія прыёмы.
Дзе: Дом Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33а)
Калі: па 31 студзеня, аўт.-сб.: 10:00-18:00
Колькі каштуе: уваход па білеце ў музей
З 13 студзеня ў Доме Ваньковічаў можна наведаць выставу моды і аксесуараў эпохі Рамантызму з калекцыі Ігара Сурмачэўскага.
Калекцыянер Ігар Сурмачэўскі – збіральнік твораў выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фатаграфій, дакументаў, звязаных з гісторыяй беларускіх зямель. Асаблівае месца ў яго калекцыі займаюць старадаўнія прадметы гардэроба, антыкварнага адзення і аксесуараў. Асноўная геаграфія рарытэтаў – Заходняя Еўропа, Амерыка і Расія.
Дзе: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 12)
Калі: па 31 студзеня, пан.-нядз.: 11:00-19:00
Колькі каштуе: 5 р., студэнты – 4 р., школьнікі – 3 р.
12 студзеня адбылося адкрыццё выставы Яўгеніі Цыбульскай «Ex Libris. Кніжны знак». Выставачны праект мінскай мастачкі пачынае серыю мерапрыемстваў музея, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.
На выставе «Ex Libris. Кніжны знак» прадстаўлена каля 40 работ, створаных на працягу мінулага года. Гэта экслібрысы сучаснікаў мастачкі – музыкантаў, мастакоў, тэатральных дзеячаў, літаратараў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ganna-bagino
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] http://www.artmuseum.by/ru/news/novosti-2017/hh-vek-revolyucii-v-myslyah-i-iskusstve
[4] http://zviazda.by/be/news/20170120/1484927101-repradukcyi-gustava-klimta-vystaulyayucca-u-minsku
[5] http://zviazda.by/be/news/20170113/1484321525-adkrylasya-vystauka-linarytu-yaugenii-cybulskay-eh-librisknizhny-znak
[6] https://zviazda.by/be/tags/raim-shadzic