Сярод удзельнікаў — курсанты кадэцкіх вучылішчаў, спецыялізаваных ліцэяў і Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. Спартакіяда з такім складам удзельнікаў стала першай у гісторыі і была прымеркавана да 100-годдзя беларускай міліцыі.
Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел амаль 180 прадстаўнікоў кадэцкіх вучылішчаў, а таксама каманда сувораўцаў і ліцэістаў, якія адстойвалі гонар МУС і МНС. Юнакі даказвалі, хто найлепшы ў плаванні, бегу, міні-футболе, стральбе і сілавых практыкаваннях, і дэманстравалі сваё ўменне працаваць у камандзе.
Свае самыя лепшыя якасці і навыкі ўдзельнікі праяўлялі на працягу трох дзён на базе Акадэміі МУС. «Гарачыя» спаборніцтвы чаргаваліся з пазнавальнымі экскурсіямі. Узнагароджанне пераможцаў адбылося ў зале алімпійскай славы НАК. На цырымоніі прысутнічаў міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Ігар Шуневіч, які адзначыў добрую фізічную падрыхтоўку ўдзельнікаў спартакіяды і іх высокія спартыўныя вынікі. Педагогі і кіраўніцтва вучылішч былі ўдастоены граматамі Міністэрства адукацыі за добрую падрыхтоўку дастойных вучняў.
— Дзякуючы волі да перамогі, напалу спартыўнай барацьбы, непадкупным і шчырым эмоцыям спартакіяда заняла годнае месца ў комплексе ўрачыстых святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя беларускай міліцыі, — адзначыў кіраўнік міліцэйскага ведамства. — Гэта падзея стала яшчэ адным доказам таго, што ў нашай краіне і Міністэрстве ўнутраных спраў пытанням здаровага ладу жыцця, развіццю спартыўнай інфраструктуры ўдзяляецца, без перабольшання, прыярытэтнае значэнне.
Сярод асноўных мэт правядзення спартакіяды — патрыятычнае выхаванне. Большасць юнакоў, якія вучацца ў спецыялізаваных навучальных установах, у будучыні бачаць сябе афіцэрамі, таму для іх такія спаборніцтвы, вытрыманыя ў духу добрага суперніцтва і дружбы, асабліва важныя.
У агульным заліку першае месца аказалася ў каманды Мінскага сувораўскага вучылішча, другое — у кадэтаў з Брэста, а трэцяе месца — у іх «калег» з Віцебска. Прадстаўнікі ліцэя МУС сёлета занялі чацвёртае месца, аднак, па іх уласным прызнанні, гэта толькі натхніла іх на новыя здзяйсненні ў будучыні.
Дар'я КАСКО
kasko@zvіazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/darya-kasko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:kasko@zv%D1%96azda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/farpost-spakoyu
[5] https://zviazda.by/be/tags/minskae-suvorauskae-vaennae-vuchylishcha
[6] https://zviazda.by/be/tags/kadety
[7] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[8] https://zviazda.by/be/tags/spartakiyada
[9] https://zviazda.by/be/tags/akademiya-mus