Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Савецкага РУУС сталіцы затрымалі беспрацоўнага жыхара горада, які ўкраў акумулятары з грузавых аўтамабіляў.
Апошнія былі прыпаркаваны на вуліцы Багдановіча. Як растлумачылі сведкі, акумулятары выкраў мужчына з каляскай, з якой, на іх думку, перасоўваюцца асобы катэгорыі «бомж». Такія грамадзяне, а таксама супрацоўнікі прыёмных пунктаў, куды мог звярнуцца падазраваны, былі апытаны. У выніку ўстаноўлена, што выкрадальнікам з'яўляецца раней судзімы беспрацоўны жыхар сталіцы па мянушцы Майстар.
Мужчына растлумачыў, што зусім нядаўна ён вызваліўся з ЛПП і прыехаў па месцы жыхарства ў кватэру да бацькоў. Пакуль знаходзіўся ў пошуках працы, заняўся зборам бутэлек і металалому. У чарговы раз, «праходзячы па звыклым маршруце» ў пошуках матэрыялаў, прыдатных да здачы, звярнуў увагу на грузавыя машыны. Агледзеўшы аўтамабілі і выявіўшы элементы, што яго зацікавілі, ён дастаў акумулятары, якія пасля паспрабаваў рэалізаваць. Мужчыну пагражае адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да чатырох гадоў.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/farpost-spakoyu
[5] https://zviazda.by/be/tags/zlachynstva
[6] https://zviazda.by/be/tags/milicyya