Выстаўка "Form” адкрылася ў Galleri Vinkelen. У яе экспазіцыі прадстаўлена каля 40 фотаздымкаў выкладчыкаў Алены Васілевіч, Наталлі Шыла і студэнтаў факультэта мастацтваў і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Як расказаў загадчык кафедры дызайну Антон Ляшчынскі, творы выкладчыкаў і студэнтаў не аб'яднаныя агульнай тэмай. На выставе можна ўбачыць фатаграфіі, прысвечаныя розным сацыяльным праблемам, і проста работы, якія дастаўляюць эстэтычную асалоду, таму хто на іх глядзіць.
Ацаніць працы “купалаўцаў” нарвежцы змогуць да 19 лютага.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] mailto:nikalaeva@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/vystauka-form
[5] https://zviazda.by/be/tags/narvegiya
[6] https://zviazda.by/be/tags/grodzenski-dzyarzhauny-universitet-imya-yanki-kupaly-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/student
[8] https://zviazda.by/be/tags/adkrylasya-fotavystava
[9] https://zviazda.by/be/tags/fotazdymki