Зацверджаны пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія рэгулююцца аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам не больш за 90 дзён на працягу аднаго года. Гэта замацавана пастановай Савета Міністраў ад 27 студзеня 2017 года №81.
У пералік увайшлі свежыя бульба, буракі і морква сталовыя, капуста белакачанная, цыбуля. Пры гэтым да сацыяльна значных тавараў, цэны на якія рэгулююцца аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам не больш за 90 дзён на працягу аднаго года, не адносяцца свежыя бульба, буракі і морква сталовыя адкалібраваныя, мытыя, расфасаваныя ў перфараваныя пакеты і сеткаватую тару з ужываннем кліпсатара. Пастанова прынята ў адпаведнасці з Указам ад 25 лютага 2011 года №72 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь» і Пратаколам аб агульных прынцыпах і правілах канкурэнцыі (дадатак №19 да Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года). Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/agarodnina
[6] https://zviazda.by/be/tags/ceny
[7] https://zviazda.by/be/tags/spazhyvec