Навукова-папулярны iнтэрнэт-часопiс «UniverScience» [5] створаны ў Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце. Старт праекту дадзены ў рамках абвешчанага ў Беларусi Года навукi. Часопiс выходзiць пад дэвiзам «Пра навуку — цiкава!» Распрацоўкай анлайн-пляцоўкi для iнтэрнэт-часопiса займаўся медыяцэнтр БДУ.
— Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт — флагман беларускай унiверсiтэцкай адукацыi i навукi. Навукова-даследчай i вытворчай дзейнасцю ў нас займаюцца тысячы супрацоўнiкаў. На рахунку вучоных БДУ — велiзарная колькасць фундаментальных i прыкладных распрацовак, многiя з якiх укаранёны ў вытворчасць. Жаданне расказаць грамадскасцi простай i даступнай мовай пра навуковыя дасягненнi БДУ i падштурхнула нас на стварэнне iнтэрнэт-часопiса «UniverScience», — паведамiў нашаму журналiсту кiраўнiк медыяцэнтра Павел САЛАЎЁЎ. — Адметнасцю часопiсных матэрыялаў стала iх кросмедыйнае выкананне — публiкацыi спалучаюць тэкст, iлюстрацыi i вiдэа. У iнтэрнэт-часопiсе публiкуюцца рэпартажы, iнтэрв'ю, кароткiя вiдэаролiкi. Яны дазваляюць максiмальна поўна раскрыць сутнасць навуковых распрацовак, якiмi займаюцца вучоныя БДУ. Часопiс адкрыты для супрацоўнiцтва. Усiм навуковым работнiкам, выкладчыкам i студэнтам БДУ прапануецца стаць як героямi, так i аўтарамi публiкацый.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/navuka
[5] http://us.bsu.by/
[6] mailto:nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу
[7] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[8] https://zviazda.by/be/tags/universcience
[9] https://zviazda.by/be/tags/chyrvonaya-zmena-0
[10] https://zviazda.by/be/tags/god-navuki