Студэнты-праграмісты з Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы паедуць вучыцца ў Кітай. Гродзенская ВНУ падпісала дамову аб студэнцкім абмене з Чунцінскім політэхнічным універсітэтам.
На вучобу ў Кітай змогуць паехаць бакалаўры, магістры, аспіранты, выкладчыкі, якія займаюцца сферай інфармацыйных тэхналогій, паведамляе афіцыйны сайт ГрДУ. Першымі на вучобу ў Кітай адправяць выкладчыкаў. Студэнты, якія прыедуць па абмене з Кітая, будуць вывучаць рускую мову і працягнуць навучанне ў магістратуры або аспірантуры. Выпускнікі атрымаюць дыплом аб вышэйшай адукацыі той краіны, у якой праходзілі два апошнія гады навучання. Дзякуючы такому абмене гродзенская ВНУ зможа павысіць сваю пазнавальнасць у свеце, падняцца ў рэйтынгах і ўсталяваць кантакты з іншымі замежнымі ўніверсітэтамі.
vgr.by [1]
Спасылкі
[1] http://vgr.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vnu
[3] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[4] https://zviazda.by/be/tags/student
[5] https://zviazda.by/be/tags/pragramist
[6] https://zviazda.by/be/tags/grodzenski-dzyarzhauny-universitet-imya-yakupaly