У 2016 г. новым гаспадарам былі перададзеныя 3 080 жывёл 1 678 сабак і 1 402 ката, паведамілі ў ДП "Фауна горада".
"На працягу мінулага года мы адлавілі 1 567 сабак і 2 486 катоў. Прынялі ад жыхароў горада 611 сабак і 588 катоў, - адзначыла дырэктар ДП "Фауна горада" Тамара Царыкоўская.
Яна расказала, што цяпер прапрацоўваецца ідэя аб арганізацыі месцаў для ўтрымання адлоўленых або прынесеных людзьмі жывёл на базе гасцініцы для хатніх гадаванцаў, так як у вальерах усім не хапае месца.
minsknews.by [1]
Спасылкі
[1] http://minsknews.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/gadavanec
[3] https://zviazda.by/be/tags/hatni-gadavanec
[4] https://zviazda.by/be/tags/fauna-gorada