Гэта ўсходняя ўрачыстасць азначае канчатак традыцыйнага Новага года па месяцовым календары (свята Вясны).
Плануецца, што 10 лютага ў мерапрыемстве возьмуць удзел рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Цуй Цімін, дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ Анатоль Тозік, а таксама іншыя прадстаўнікі інстытута.
У рамках свята адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу дзіцячай творчасці “Як я бачу Кітай”, арганізаванага інстытутам Канфуцыя. Усяго членамі журы было ацэнена больш як 70 цудоўных работ, выкананых вучнямі сярэдніх школ і гімназій. Усе ўдзельнікі, якія прысвяцілі свае вырабы і малюнкі Кітаю, удастояцца памятных прызоў.
Адзначым, што сучасная кітайская мова стала ў нашай краіне аб'ектам пільнай увагі многіх жадаючых вывучаць ўсходнюю культуру. Колькасць слухачоў курсаў Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ ўзрастае з кожным годам. Так, у бягучым навучальным годзе заняткі па кітайскай мове наведваюць больш як 250 дарослых і дзяцей.
Урачыстасці адбудуцца ў Ліцэі БДУ (вуліца Ульянаўская, 8). Пачатак у 16.00. Уваход на мерапрыемства свабодны.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] mailto:nikalaeva@zviazda.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyasna
[4] https://zviazda.by/be/tags/svyata
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-dzyarzhauny-universitet
[6] https://zviazda.by/be/tags/cuy-cimin
[7] https://zviazda.by/be/tags/syargey-ablameyka
[8] https://zviazda.by/be/tags/anatol-tozik-1
[9] https://zviazda.by/be/tags/lihtaryki