Японія ў 2016 годзе прыняла толькі 28 бежанцаў з амаль 11 тысяч чалавек, якія падалі прашэнне аб атрыманні прытулку.
Пачынаючы з чэрвеня краіна рэзка паскорыць працэдуру разгляду адпаведных заявак. Міністэрства юстыцыі для паскарэння працэдуры дэлегуе рэгіянальным аддзяленням іміграцыйнай службы свае паўнамоцтвы па разглядзе заявак ад тых, хто хоча атрымаць статус бежанца. Цяпер такія заяўкі разглядае толькі Мінюст. Японію часта папракаюць у закрытасці і ў няўцягнутасці ў праблему бежанцаў у параўнанні з яе партнёрамі па G7. Спакойную рэакцыю выклікалі ў Токіа і ўказы па міграцыйнай палітыцы новага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/yaponiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/bezhancy