Падчас візіту дэлегацыя наведала інжынерна-даследчую іранскую фармацэўтычную кампанію Tofіgh Daru. У ходзе сустрэчы была пацверджана яе гатоўнасць развіваць дзелавыя сувязі з кампаніямі Рэспублікі Беларусь. Бакі абмеркавалі магчымасць лакалізацыі вытворчасці на тэрыторыі нашай краіны як шляхам стварэння сумеснага прадпрыемства, так і за кошт наладжвання супрацоўніцтва паміж фармацэўтычнымі прадпрыемствамі Ірана і Беларусі.
Акрамя таго, беларуская дэлегацыя наведала кампанію «Азхайтэкс» (Тэбрыз), якая з 2009 года з'яўляецца афіцыйным дылерам Мінскага аўтамабільнага завода ў Іране. У 2011 годзе ў гэтай кампаніі адкрыта зборачная вытворчасць аўтамабіляў МАЗ. За перыяд супрацоўніцтва бакоў у Іран было пастаўлена звыш 500 адзінак аўтатэхнікі. А падчас сустрэчы Міхаіла Мясніковіча з міністрам прамысловасці, шахтаў і гандлю Ірана, якая адбылася напярэдадні, была пацверджана зацікаўленасць Ірана ў далейшым набыцці тэхнікі МАЗ. Члены нашай дэлегацыі азнаёміліся з работай іранскага прадпрыемства, а таксама прынялі ўдзел у адкрыцці лініі па зборцы аўтобусаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/parlament
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/iran