Камітэт Дзярждумы па дзяржбудаўніцтве і заканадаўстве падтрымаў канцэпцыю законапраекта сенатара Валянціны Пятрэнкі, які абмяжоўвае права бацькоў даваць дзецям недарэчныя імёны накшталт нецэнзурных і тых, якія складаюцца з лічбаў.
Як расказала член камітэта Ірына Бялых, праект пакуль не рэкамендаваны да першага чытання і патрабуе правак да паняцця імя і крытэрыяў, па якіх яно будзе ацэньвацца. Законапраект быў унесены ў мінулым скліканні Дзярждумы, аднак да разгляду дайшоў толькі цяпер.
У тэксце законапраекта падкрэсліваецца, што ён закліканы не абмежаваць права бацькоў у магчымасці выбраць імя для дзіцяці, а «знайсці баланс паміж правам дзіцяці і бацькоў».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/tags/imyony-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhduma-rasii
[5] https://zviazda.by/be/tags/zakonapraekt-0