Начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык адзначыў, што рашэнне аб гэтым будзе прымацца па выніках пяцідзённага тэрміну. Магчымасцю наведаць Беларусь у гэтыя дні ўжо скарысталіся амаль 500 іншаземцаў.
Калі такі рэжым застанецца запатрабаваным сярод гасцей Беларусі і дасць станоўчы эфект, можна будзе гаварыць пра працяг эксперымента. Дзмітрый Мірончык звярнуў увагу, што на гэта ўплываюць розныя крытэрыі і «ў залежнасці ад іх будзе прымацца рашэнне адносна далейшага ўдасканалення рэжыму бязвізавага ўезду. Хутчэй за ўсё гаворка будзе ісці пра прадаўжэнне тэрмінаў. Мы будзем заставацца ў рэжыме пропуску праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, але на даўжэйшы тэрмін».
Адзін з варыянтаў — прадоўжыць бязвізавы рэжым на два тыдні. Санаторна-курортнае лячэнне — адна з «візітовак» Беларусі, таму для іншаземцаў прапанова сумясціць адпачынак, вандроўку і паляпшэнне здароўя магла б быць цікавай. 12 дзён — адзін са стандартных тэрмінаў знаходжання ў санаторыях. «Калі мы будзем рабіць наступны крок, то лагічна гаварыць пра 12 ці 14 дзён», — заявіў Дзмітрый Мірончык.
Надзея АНІСОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-anisovich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/urad
[4] mailto:аnіsоvісh@zvіаzdа.bу
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-mironchyk-1
[6] https://zviazda.by/be/tags/byazvizavy-rezhym