Вы тут

Святлана Яскевіч

Святлана ЯСКЕВІЧ – спецыяльны карэспандэнт газеты «Звязда», працавала ў раённай, абласной газетах, цяпер – у старэйшай беларускай. Адзін выпадковы спадарожнік сказаў мне некалі: «Уважліва слухай чалавека, ён усё пра сябе раскажа». Люблю слухаць людзей, часам запісваю свае думкі і ўражанні ад пачутага.

09.04.2024

Вясновая раніца
0 347

Вясновая раніца

На гэтыя радкі натхнілі здымкі з двух мерапрыемстваў, што паявіліся ў панядзелак на сайце нашай газеты. Адзін рэпартаж быў з Купалавай Вязынкі, дзе традыцыйна гукалі вясну, другі — з Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, дзе адзначалі абрадавыя Саракі. Ведаеце, што здзівіла і ўразіла? Голыя чорныя дрэвы…..

Без тармазоў
0 827

Без тармазоў

Лета — не толькі пара адпачынку, але, згадзіцеся, і асаблівай адказнасці дарослых за бяспеку дзяцей. Нездарма ж Дзяржаўтаінспекцыя, іншыя службы праводзяць самыя розныя акцыі ў гэты час, каб засяродзіць увагу, яшчэ раз нагадаць пра актуальнасць бяспечных паводзінаў, захаванне правілаў дарожнага руху.

Зона рызыкоўнага земляробства
0 1222

Зона рызыкоўнага земляробства

А я які дачнік? Не, «шалёны» ў гэтым кантэксце гучыць як званне, да якога яшчэ даслужыцца трэба. Калі правесці нейкую паралель са званнямі вайсковымі, то гэты будзе, відаць, як палкоўнік, а я недзе яшчэ ў лейтэнантах хаджу. 

Аб карысці і шкодзе алкаголю
0 950

Аб карысці і шкодзе алкаголю

У гэтую спёку мінулых выхадных выйсці палоць граду каля свайго вясковага дома стала мажліва толькі самым вечарам, недзе пад дзевяць гадзін. Наш невялікі агарод раздзяляе з непраходным зараснікам, які звычайна называем джунглямі, толькі не надта шырокая паласа суседскай бульбы.

Усёпераможная Мона Ліза
0 1074

Усёпераможная Мона Ліза

Таблоіды свету ў панядзелак паведамілі пра чарговага дзівака, не, лепей сказаць, вар'ята, які здзейсніў замах на «Джаконду» ў Луўры. Ён не прычыніў шэдэўру шкоды, можа, і не асабліва збіраўся прычыніць, а хацеў, каб на яго звярнулі ўвагу. 

У якім куце хаты хаваецца ісціна?
0 1024

У якім куце хаты хаваецца ісціна?

Гэтыя радкі нарадзіліся ў працяг нататак Надзеі Дрындрожык «Не прадаецца хата бацькоў». У мяне ёсць нямала сваіх гісторый на згаданую тэму. І не толькі асабістых, але і з многіх сельсаветаў вобласці, дзе рэгулярна даводзіцца бываць у камандзіроўках.

Пісьмы з вайны
0 1356

Пісьмы з вайны

Валодзю Вайтовічу з вёскі Грушаўка Кобрынскага раёна ў 1941-м было ўсяго 17 гадоў. Ён пайшоў на фронт у 1944-м, ваяваў ужо ў Еўропе. Увесь час пісаў родным лісты: звяртаўся да бацькі, маці, брата, сястры. Пісаў пра сябе, як мог, падбадзёрваў іх. Валодзя загінуў ва Усходняй Прусіі ў 1945-м. 

Запаветы ўладыкі Сцяфана
0 1244

Запаветы ўладыкі Сцяфана

26 красавіка ва Успенскім Жыровіцкім манастыры быў пахаваны архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан, які спачыў у Вялікую Пятніцу. Епархіяй ён кіраваў больш за тры дзесяцігоддзі. Восем гадоў таму аўтару гэтых радкоў пашчасціла сустракацца з архіепіскапам, нагодай стала інтэрв’ю для газеты.

Вялікая місія бусла
0 1511

Вялікая місія бусла

Летась буслы ў нашай буслянцы былі ўжо 27 сакавіка. Цяпер у апошнія выхадныя першага вясновага месяца мы ехалі ў вясковы дом таксама ў спадзяванні ўбачыць нашых белых суседзяў, але гняздо стаяла наверсе слупа тужліва пустое. І толькі ў мінулую суботу, едучы па вясковай вуліцы, здалёк убачылі парачку птахаў.

Такое жыццё
0 1258

Такое жыццё

Пасля выхаду на пенсію Таісія Казіміраўна пераехала да дзяцей у абласны цэнтр. А так цэлае жыццё адпрацавала ў маленькай раённай бальніцы. Мы сустрэліся з ёй выпадкова, і ледзьве пазналі адна адну. Яно і вядома: больш за дваццаць гадоў прайшло, трэба думаць, не памаладзелі.  

Холад вясны
0 878

Холад вясны

Бывае, што чакаеш вясны, спадзяешся на яе цяпло і лагоднасць, а яна прыйдзе ды патыхне сапраўдным холадам. Так вось, як цяпер. У нас, можна сказаць, і зімы асабліва не было. Першую пралеску ў Белавежскай пушчы, як паведамляе сайт Нацыянальнага парку, заўважылі яшчэ 26 лютага. 

Заплаціў іншай
0 1020

Заплаціў іншай

Віртуальнае махлярства няспынна развіваецца, знаходзіць новыя формы і метады, а камп'ютарныя «спецы» адшукваюць усё новых ахвяр. Чаму б не скарыстацца такой святой прастатой асобных індывідуумаў? Не трэба нічога адбіраць гвалтам, красці, рызыкуючы быць злоўленым за руку. 

Разумныя дружаць
0 1595

Разумныя дружаць

Ёсць у мяне некалькі адданых чытачак, сур'ёзных, удумлівых, разважлівых. Яны для мяне — вялікі стымул у рабоце. Часам тэлефануюць, дзеляцца думкамі наконт матэрыялаў, выказваюць прапановы і заўвагі. Меркаваннем гэтых людзей даражу, многія свае тэксты пішу нібы загадзя звяраючыся з імі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.