Вы тут

Неасабісты суб’ектыў

Неба з сабою. Пра адчуванне палёту
0 332

Неба з сабою. Пра адчуванне палёту

Заўтра, якраз Дзень касманаўтыкі, ды яшчэ такі, як ніколі адметны для нашай краіны, менавіта пра неба хочацца і пагаварыць. У кожнага яно сапраўды сваё, тут з класікам не паспрачаешся. Хтосьці ўяўляе проста блакіт, аблокі, сонца. Для кагосьці яно — чорны аксаміт з безліччу дыяментаў-зор і вялізным бліскучым гузікам поўні...

Усмешкі са старога фота, або найлепшыя настаўніцы жыцця
0 613

Усмешкі са старога фота, або найлепшыя настаўніцы жыцця

Раніцай на вайбер зусім нечакана прыйшло прывітанне са шчаслівага (бо маладога) мінулага. Аднавясковец, які яго даслаў, следам пазваніў: «Вось аблічбавалі стары архіў. Думаю, у цябе гэтага фота няма. Вырашыў паслаць. Я аж праслязіўся, гледзячы...» З каляровай картачкі, зробленай гадоў дваццаць, а мо і больш назад, пазіралі і ўсміхаліся, прыжмурыўшы вочы ад яркага сонца, яшчэ жывыя мама і нашы старэйшыя суседкі бабуля Жэня і цётка Лёня...

Не дараванне. Пра памяць і яе пераасэнсаванне
0 734

Не дараванне. Пра памяць і яе пераасэнсаванне

Звычайная будняя раніца. Кава, хлеб у тостары, тэлевізар. Навіны, прагноз надвор’я — усё як заўсёды, хутчэй фонам, чым інфармацыяй, слухаеш напаўвуха, глядзіш напаўвока. І раптам: «Сёння 80 гадоў, як вызвалілі Азарыцкія канцлагеры. Канцлагер каля Азарычаў быў не адзін, іх было тры ў навакольных балотах...

Па месяцавым календары. Пра парадоксы, якія робяць жыццё нармальным
0 705

Па месяцавым календары. Пра парадоксы, якія робяць жыццё нармальным

Магчыма, вам падасца дзіўным, але я, чалавек з вышэйшай адукацыяй, прафесійны журналіст (а значыць, ад пачатку скептык, які не вядзецца на розныя там ізатэрычныя штучкі), дзесьці з канца лютага пачынаю жыць, звяртаючыся да месяцавага календара.

Права на праезд. Яго не заўсёды гарантуе нават куплены білет
0 1285

Права на праезд. Яго не заўсёды гарантуе нават куплены білет

Публікацыі з нарады ў Прэзідэнта па пасажырскіх перавозках я чытала з асаблівай цікавасцю — не толькі прафесійнай, але і ўласна чалавечай. Бо, маючы дом у вёсцы, з’яўляюся самым што ні ёсць актыўным карыстальнікам пасажырскага транспарту, прынамсі ў дачны сезон.

Формула даросласці. Пра тое, што не падкажа гугл
0 1409

Формула даросласці. Пра тое, што не падкажа гугл

Да Дня пажылых людзей я заўсёды старалася прывезці ім іхнія любімыя цукеркі — імпартныя, у пластыкавым акуратным пачку з бліскучай абгорткай, шакаладныя з цэльнымі арэхамі ўсярэдзіне. Кожны раз матуля спачатку ўздыхала: «Гэта ж дорага».

Умоўны лад. Гэта не пра дзеяслоў, гэта пра жыццё
0 3355

Умоўны лад. Гэта не пра дзеяслоў, гэта пра жыццё

Перад светлым вялікім святам думаеш пра многае, пачынаеш капацца ў душы і ўспамінах. Аналізуеш уласныя ўчынкі і словы, згадваеш учынкі і словы блізкіх і не вельмі людзей, якія нейкім бокам цябе датычыліся. Думаеш пра тых, каго ўжо няма на гэтым свеце побач з табой, з нейкім прыцішаным страхам разумееш, што іх па той бок непераадольнай мяжы з кожным годам усё больш.

Рэха Бухенвальда. Чаму гісторыя з нашым дзяржаўным сцягам — хутчэй заканамернасць
0 1416

Рэха Бухенвальда. Чаму гісторыя з нашым дзяржаўным сцягам — хутчэй заканамернасць

Тое, што адбылося ў мінулы панядзелак у Бухенвальдзе, калі «неўстаноўленыя асобы» знялі з флагштока дзяржаўны сцяг Беларусі і замест яго павесілі бчб, — абуральна і дзіка. Але мяне, калі па шчырасці, гэта зусім не здзівіла.

Страшная казка. Ці варта дзецям у школе расказваць пра жахі вайны
0 2220

Страшная казка. Ці варта дзецям у школе расказваць пра жахі вайны

Учора пазваніла ў рэдакцыю абураная чытачка. Прызналася: газету не чытае ў прынцыпе як перажытак мінулага стагоддзя, але ёй параіла звярнуцца да нас маці, якая «Звязду» даўно выпісвае. «Я маме як расказала гэты жах, дык яна адразу сказала: звані, маўляў, у газету, бо гэта страшна, што робіцца...»

«Мой агністы снягір на сасне»
0 2424

«Мой агністы снягір на сасне»

Моцны вецер свістаў паміж пагоркамі, уздымаў амаль хвалі на звычайна спакойным возеры, шпурляў у вочы калючы жвір з дарогі і пыл з нядаўна зааранага поля. Таму спачатку падумалася, што гэта здаецца: на хмызах каля лесу гайдаюцца чырванагрудыя птушкі. «Глянь, Ірынка, ці не снегіры гэта?» — спыталася ў пляменніцы, што ішла побач, хаваючыся ад ветру ў вялікі капюшон.

Упушчаны момант, або Чаго Варвара Пятроўна не даравала Сцяпану Трафімавічу
0 2410

Упушчаны момант, або Чаго Варвара Пятроўна не даравала Сцяпану Трафімавічу

Аб’ектыўную праўду аб уласным узросце даведваешся тады, калі нечакана для сябе робіш выснову, што самая пранізлівая інтымная сцэна ў літаратуры — гэта Варвара Стаўрогіна, якая гаворыць Сцяпану Верхавенскаму: «Я ніколі вам гэтага не забуду!»  

Маміны вазонікі, або Апошнія з пакалення фетышыстаў
0 2403

Маміны вазонікі, або Апошнія з пакалення фетышыстаў

З усіх пакаёвых кветак асабліва клапачуся пра дзве. Усе астатнія — фіялкі, юкі, амаранты, прыгожыя, падораныя на святы або купленыя пад ахвоту, таксама няблага сябе пачуваюць, але гэта проста кветкі, па якіх асабліва гараваць не буду, калі што і здарыцца. Гэтыя ж — непародзістыя, з вясковых падаконняў — не проста ўпрыгажэнне інтэр’еру.