Вы тут

Васіль Ткачоў. Мішэнь


Навінка ад «Звязды!»

Прыемная навіна для аматараў чытання! У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет кніга Васіля Ткачова «Мішэнь».


Васіль Ю’ревіч Ткачоў – пісьменнік, драматург, публіцыст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і член Саюза тэатральных дзеячаў.

У новую кнігу пісьменніка ўвайшлі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!” і “Вятрак – птушка вольная”, у аснову якіх пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і першых дзён пасля вызвалення беларускай вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты няпросты часдухоўную падрыхтаванасць да подзвігу праяўляюць і дзеці, якім наканавана было лёсам рана мужнець, станавіцца дарослымі.

У аповесці “Мішень”, апавяданнях і п’есе “Дзіцяае шампанскае, альбо Пазакласны ўрок” аўтар звяртаецца да сённяшняга дня падлеткаў. Фарміраваннездаровай і сацыяльна адказнай асобы – на гэтым акцэнтуе асноўную ўвагу пісьменнік.

Творы Васіля Ткачова служаць высокім ідэалам чалавечнасці, дабрыні і свабоды.

Жадаем прыемнага чытання!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.