Вы здесь

Чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца


Кожны дзень, кожную хвіліну вакол нас адбываюцца незвычайныя з’явы і неверагодныя падзеі. Трэба толькі ўмець бачыць нябачныя цуды, хацець слухаць ненапісаныя казкі, якія расказвае нам сама прырода. Паглядзі, як пяшчотна лашчыць сонейка кожную травінку і кветачку, кожнага звярка і птушку.

Паслухай, якую ўдзячную песню спявае месяцу і зорам салавейка. Паназірай, як лёгка падае на зямлю, ратуючы яе ад холаду, нябесная сняжынка, як доўга кружыцца ў паветры пажоўклы восеньскі лісток, назаўсёды развітваючыся з роднай галінкай. І тады ты зразумееш, што ўсе мы жывём у казцы. Самай сапраўднай і непаўторнай казцы жыцця. У гэтую займальную казку запрашаюць цябе чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца.

_______________________________________________________________________________________________________

Набыць гэтае выданне па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме “Звязда” (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20).

Калі ў вас узнікнуць пытанні па кнігах, калі ласка, звяртайцеся ў Выдавецкі дом “Звязда” па тэлефонах:

+375 17 271 12 94
+375 17 271 79 65

Выбор редакции