Вы здесь

Сяргей Румас: Усе асноўныя эканамічныя паказчыкі на 2018 г. будуць выкананы


Па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас пагутарыў з журналістамі.


"Кіраўніку дзяржавы было даложана, што ўсе асноўныя паказчыкі, якія вызначаны прагнозам і бюджэтам на 2018 год, будуць выкананы. І ўрад усе свае намаганні прыкладае на тое, каб шэраг паказчыкаў аказаўся вышэйшым за прагноз", — падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Ён нагадаў, што сёння рост ВУП перавышае паказчыкі, устаноўленыя ў прагнозе, хоць на працягу апошніх месяцаў — другога і трэцяга кварталаў — азначылася пэўнае запаволенне, звязанае ў асноўным са знешнімі фактарамі. Аднак урад сёння працуе над тым, каб выкарыстоўваць іншыя рэзервы і змяніць гэту негатыўную тэндэнцыю, дадаў Сяргей Румас.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, беларускі лідар падрабязна цікавіўся 2019 годам у кантэксце складаных узаемаадносін з Расійскай Федэрацыяй. Ён адзначыў, што на працягу некалькіх дзён пакет дакументаў (прагноз на наступны год, праект бюджэту са зменамі ў Падатковы кодэкс, грашова-крэдытная палітыка) будзе ўнесены ў Адміністрацыю кіраўніка дзяржавы.

Параметры, якія змяшчаюць гэтыя дакументы, цалкам упісваюцца ў праграму пяцігодкі, іх выкананне і прагнозы на 2020 год дазволяць большасць параметраў пяцігодкі перавысіць, запэўніў кіраўнік Саўміна.


Што датычыцца прапаноў па перафарматаванні структуры ўрада, Сяргей Румас расказаў, што папрасіў у Прэзідэнта час, каб паглыбіцца ў гэтую сітуацыю. "Ёсць пэўныя погляды, якая структура павінна быць ва ўрадзе. У нас 36 членаў урада, напэўна, гэта для маленькай, кампактнай краіны вельмі вялікая колькасць", — сказаў ён.

Паводле яго слоў, пазней прапановы будуць прадстаўлены Аляксандру Лукашэнку.


У адказ на пытанне пра тое, ці абмяркоўваліся з Прэзідэнтам будучыя перагаворы з Расіяй, Сяргей Румас нагадаў, што ў панядзелак адбылася яго размова з Дзмітрыем Мядзведзевым. У цэлым урады актыўна рыхтуюцца да сустрэчы 21 верасня. "У нас вельмі шырокі парадак дня, тых пытанняў, якія б мы хацелі абмеркаваць і, галоўнае, — паставіць кропку, а не шматкроп'е, – падкрэсліў прэм'ер-міністр. — Мы дамовіліся з Дзмітрыем Анатольевічам, што віцэ-прэм'еры па напрамках прапрацуюць гэтыя пытанні для таго, каб нейкія дробныя і зразумелыя для абодвух бакоў пытанні не выносіць на суд прэзідэнтаў як нявырашаныя, а адразу па іх прыняць рашэнне".

На яго думку, Беларусь як экспарта-арыентаваная краіна не можа не залежаць ад знешніх фактараў, таму паслабленне расійскага рубля, якое адбываецца на працягу некалькіх месяцаў, адбіваецца на аб'ёме валютнай выручкі, якую атрымліваюць айчынныя прадпрыемствы. Ён дадаў, што гэта, напэўна, з'яўляецца асноўнай прычынай замаруджвання тэмпаў росту эканомікі ў другім паўгоддзі бягучага года, аднак гэта не адзіны фактар. "У нас ёсць шмат унутраных рэзерваў, якія мы павінны падцягнуць для таго, каб эканоміка працавала больш эфектыўна", — дадаў Сяргей Румас.

Ён падкрэсліў: выкананне задача кіраўніка дзяржавы па дыверсіфікацыі нашага экспарту і выхадзе на рынкі трэціх краін неабходны для таго, каб залежнасць ад аднаго партнёра не была такой значнай.

Акрамя таго, прэм'ер-міністр расказаў журналістам, што ў планах на 2019 год — рэфінансаваць адзін мільярд долараў, гэта адно з пытанняў вялікага парадку дня, якія ёсць з Расіяй. Вядзецца абмеркаванне гэтага аспекту, пацвердзіў Сяргей Румас. Што датычыцца траншаў па лініі Еўразійскай фонду, то, па словах прэм'ера, шосты і сёмы не паступілі, гэтыя пытанні таксама на парадку дня 21 верасня.


Таксама на нарадзе абмеркавалі ІІ Еўрапейскія гульні. Па словах Румаса, пад яго кіраўніцтвам ужо праведзена першае пасяджэнне арганізацыйнага камітэта. Ён адзначыў, што ўсе мерапрыемствы ідуць па плане, ёсць пэўныя складанасці з часовай інфраструктурай, не да канца выпрацавана схема, як яна будзе ўзведзена ў Беларусі. Тым не менш профільны камітэт пад кіраўніцтвам мэра Мінска ведае гэтыя пытанні, у найбліжэйшы час з гэтым вызначацца, запэўніў Румас.


Што датычыцца футбола, то кіраўнік дзяржавы папрасіў дапрацаваць тэрмін на чале Беларускай федэрацыі. Выбары новага кіраўніка плануюцца ў сакавіку - красавіку 2019 года, таму да гэтага часу ён працягне займаць сваю пасаду, аднак Прэзідэнт папрасіў прэм'ера разам з міністрам спорту ў найліжэйшы час падрыхтаваць прапановы, хто мог бы ўзначаліць федэрацыю.

Сяргей Румас таксама пракаментаваў сітуацыю ў беларускім футболе ў цэлым:

"Вядома, мы ўсе знерваваліся, калі "Дынама Мінск" прайграла "Зеніту" з такім буйным лікам і не здолела прайсці далей, але ў суботу нацыянальная зборная праводзіць першы матч на стадыёне "Дынама". Я запрашаю ўсіх заўзятараў прыйсці і падтрымаць нашу нацыянальную зборную ў вельмі важным для нас турніры, у Лізе нацый, якая сапраўды дае магчымасць беларусам, прайшоўшы не вельмі складаны адбор у звычайнай групе на чэмпіянат Еўропы, прысутнічаць у якасці ўдзельніка гэтых спаборніцтваў", — дадаў Сяргей Румас.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Комментарии

на бумаге

Выбор редакции

Культура

Чем в этом году будет удивлять посетителей «Славянский базар в Витебске»?

Чем в этом году будет удивлять посетителей «Славянский базар в Витебске»?

Концерт для детей и молодежи, пластический спектакль Егора Дружинина и «Рок-панорама».

Общество

Время заботы садоводов: на какие сорта плодовых и ягодных культур стоит обратить внимание?

Время заботы садоводов: на какие сорта плодовых и ягодных культур стоит обратить внимание?

Выбор саженца для садовода — тот момент, значимость которого сложно переоценить.

Сельское хозяйство

Как обстоят дела на полях Беларуси на данный момент?

Как обстоят дела на полях Беларуси на данный момент?

Успех зависит от соблюдения отраслевых регламентов и технологий.

Регионы

Бьюти-рецепты XVIII века восстанавливают в Грабовке

Бьюти-рецепты XVIII века восстанавливают в Грабовке

«Императорский» туристический маршрут поможет развивать сельскую территорию.