Бацькі і дзеці Пра яблыні і яблыкі, або Як стаць мудрым дарадцам для сваіх дзяцей? Калі дзіця прыходзіць да разумення таго, што яго дзеянні маюць наступствы, калі яно навучаецца адрозніваць дабро ад зла, калі прыходзіць да разумення таго, што ўласны дабрабыт залежыць ад дабрабыту навакольных..., то можна прыйсці да высновы, што выхаванне адбылося, грамадства атрымала цудоўнага грамадзяніна.
[далей]
Вашы дзеці гэтай восенню пойдуць у першы клас? Віншую. Столькі прыемных турбот!
Столькі эмоцый. А ці такія яны прыемныя? Я правяла кантрольную закупку, і аказалася,
што, каб сабраць толькі адно дзіця ў школу, трэба патраціць сама меней паўмільёна.
Такім чынам: >>>
Фота БЕЛТА.
АФІЦЫЙНА
Дзяржаўных узнагародаў Беларусі ўдастоены 52 чалавекі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі 52 чалавекі за высокае прафесійнае майстэрства, узорнае выкананне службовых абавязкаў, плённую работу ў органах дзяржаўнага кіравання, заслугі ў развіцці аховы здароўя, прамысловасці, культуры і спорту. Адпаведны Указ № 394 кіраўнік дзяржавы падпісаў 29 ліпеня.
Ордэна Айчыны ІІ ступені ўдастоены спартсмены-інструктары нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па веславанні на байдарках і каноэ Вадзім Махнёў і Раман Петрушэнка, а таксама галоўны трэнер каманды Уладзімір Шантаровіч.
[далей]
Беларусь можа дасягнуць прагрэсу за кошт высокіх тэхналогій Такую думку ў эфіры беларускага тэлебачання 29 ліпеня выказаў прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс у перадачы "Актуальнае інтэрв'ю".
"Нашы сучасныя веды яшчэ недасканалыя. Вы прыкладаеце шмат намаганняў для таго, каб удасканальваць свае веды. Мы заўсёды падтрымліваем гэта імкненне і гаворым, што высокія тэхналогіі — гэта ключ да будучага. Вы гэтага абавязкова дасягнеце", — упэўнены Шымон Перэс.
[далей]
АКТУАЛЬНА
ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ Эстонія і Літва хочуць адабраць у "Газпрама" газаправоды
"Газпрам" можа страціць газатранспартныя актывы ў Прыбалтыцы. Кіруючыя партыі Эстоніі настойваюць на тым, каб краіна ўжыла самую цвёрдую схему ў рамках Трэцяга энергапакета ЕС і абавязала Ееstі Gааs (на 47% належыць "Газпраму" і "Ітэры") расстацца з магістральнымі газаправодамі, піша "Коммерсантъ".
[далей]
АБЗАЦ Мастак з украінскага горада Запарожжа Максім Агародны стварыў серыю карцін з мух пад назвай "Муха — таксама чалавек". У серыю ўвайшло больш за 300 малюнкаў. Як расказаў мастак, зараз лепшы час для збору матэрыялу. "Галоўнае, каб вокны ў кватэры былі адчыненыя на працягу дня", — адзначае ён. Далей — справа тэхнікі: мастак прымяняе спецыяльныя ліпкія стужкі. Сюжэты творца бярэ з навакольнага жыцця.[далей]
НАДЗЁННАЕ
Ода пераможцу Вадзіцель МАЗа на перавозцы збожжавых Ігар Пузырын не чакаў, што стане віноўнікам святочнага міні-канцэрта на жніўным полі. У дзень перавозкі ім тысячнай тоны новага хлеба артысты з Хойніцкага Дома культуры — вакальная група "Журавінка" — прыехалі віншаваць пераможцу на месца сапраўднай бітвы за ўраджай.[далей]
Беларускі Геракл Трэці медаль чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы на рахунку зборнай Беларусі! Дзесяціборац Андрэй Краўчанка падтрымаў нашых штурхальніц ядра і ўзышоў на "бронзавы" прыступак барселонскага п'едэстала.
Шчыра прызнацца, гэтага медаля ўсе чакалі. Сярэбраны прызёр Алімпіяды ў Пекіне з самага пачатку разглядаўся адным з верагодных здабытчыкаў еўрапейскага лёгкаатлетычнага каштоўнага металу.
[далей]
Пётр Пракаповіч: Трэба не забываць, што ў нас сацыяльна-арыентаваная рынкавая эканоміка еўрапейскага тыпу, дзе галоўная мэта — паляпшэнне жыццёвага ўзроўню Вынікамі працы банкаўскай сістэмы краіны за першае паўгоддзе і задачамі на другую палову 2010 года з журналістамі падзяліўся Пётр Пракаповіч, старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Ён выказаў упэўненасць, што асноўныя паказчыкі напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі за год будуць выкананыя ў поўным аб'ёме.[далей]
Чаму беларускі турбізнэс дагэтуль ледзь не ў першабытным стане? Каторы год чую з навінаў пра тое, як імкліва ў нас развіваецца турызм. Адразу ў некалькіх універсітэтах рыхтуюць адпаведных менеджараў. З тэлевізара распавядаецца пра новыя аграсядзібы, але выніку пакуль не відаць.
Днямі размаўляў з жанчынамі, якія адпачываюць у санаторыі побач з маім лецішчам.
[далей]
Акцыянаванне і прыватызацыя БЧ пакуль немэтазгодныя Акцыянаванне і прыватызацыя Беларускай чыгункі пакуль немэтазгодныя. Такую думку выказаў журналістам начальнік БЧ Анатоль Сівак.
"З майго пункту гледжання як начальніка дарогі, мы не давалі падставы, каб дзяржава перадала дарогу прыватніку для больш эфектыўнага кіравання, — сказаў Анатоль Сівак. — Калі дзяржава ўбачыць, што мы кіруем дарогай неэфектыўна, тады, напэўна, і прыйдзе прыватнік. Пакуль мы з работай спраўляемся".
[далей]
Муж-забойца У пад'ездзе дома, што па вуліцы Несцерава ў Мінску, увечары знайшлі труп 32-гадовай жанчыны са шматлікімі тупымі ранамі галавы. Падчас следства ўстаноўлена, што забойства — справа рук мужа пацярпелай.[далей]
ДЫСКУСІЙНАЯ ТРЫБУНА
5 ПЕСЕНЬ, ЯКІЯ ПАВІНЕН ВЕДАЦЬ КОЖНЫ БЕЛАРУС (пяць суб'ектыўных меркаванняў) Беларусы, бясспрэчна, народ паэтаў і песняроў. Музыка, песня — неад'емныя складнікі як народнай культуры, так і высокага мастацтва нашай краіны. Але сёння з музычна-песеннай культурай адбываюцца страшэнныя пераўтварэнні! Здаецца, песня страціла тую сілу і духоўную значнасць, якую мела ўсяго дзесяць гадоў таму... Вінаватыя ва ўсім, вядома, новыя тэхналогіі, якія пераўтварылі працэс праслухоўвання музыкі з казачнага рытуалу ў імгненную загрузку файлаў на камп'ютар ці ай-под. Музыка стала больш даступнай, адпаведна — менш каштоўнай.[далей]
І няхай запаліцца святло любові ў дзіцячых душах Добры дзень, паважаная рэдакцыя маёй самай любімай "Звязды"! Звяртаецца да вас даўняя і адданая чытачка з Навагрудка, якая працуе выкладчыцай беларускай мовы і літаратуры ў Навагрудскім прафесійна-тэхнічным ліцэі.
З цікавасцю сачу за дыскусіяй, якая распачалася на старонках "Звязды" і звязана з абмеркаваннем пытання наконт выкладання ў школах прадмета "рэлігійная культура". Як чалавек глыбокай і моцнай веры ў Хрыста (па веравызнанні каталічка) і як выкладчык
з дваццацівасьмігадовым стажам, хачу далучыцца да распачатай дыскусіі і выказаць свой пункт гледжання ў гэтым артыкуле
[далей]
Рэпетытар Яўген ЛІВЯНТ: Чаму вучань атрымлівае на іспыце ў школе 8—9 балаў з 10, а праз тыдзень на тэсце — 12—15 балаў са 100?.. Яўген Барысавіч ЛІВЯНТ — аўтарытэтны рэпетытар, які легальна працуе з 2001 года, выкладчык матэматыкі і фізікі, рыхтуе штогод каля сотні вучняў. Да таго ж ён — тэлезорка: некалькі разоў яго запрашалі ў якасці эксперта на тэлешоу "Выбар". На размову са спадаром Яўгенам натхнілі вынікі цэнтралізаванага тэставання па фізіцы (73 % абітурыентаў атрымалі менш за 20 балаў) і матэматыцы (62,5 % абітурыентаў атрымалі менш за 20 балаў). Катастрофа школьнай адукацыі? Дрэннае выкладанне? Дрэнныя вучні? І гэта, і не толькі гэта, мяркуе Яўген ЛІВЯНТ.[далей]
ФІЛАСОФІЯ МОВЫ Раней я не задумвалася пра гэта. Падыходзіла да гэтага неяк па-падлеткаваму наіўна. Але вось падумалася: я размаўляю і пішу на амаль-што-мёртвай-мове. Я спалохалася гэтай высновы. Я падумала: гэта абсурд. Бессэнсоўна. Па-дурацку. Глупства. Я падумала: як жа я так жыву, размаўляючы на мове, якой амаль-што-няма?! І чаму некаторыя людзі размаўляюць па-беларуску толькі ў беларускамоўных кампаніях, а не заўжды ў жыцці?.. [далей]
ЛЮСТЭРКА
...Лета, спёка і вокны насцеж. У праёме аднаго — невялічкі анёлак. Ён бялюткі, ён бязважкі (сплецены з танюткай пражы, шыдэлкам) ён вісіць на даўгаватай нітцы, але яна светлая, нябачная, адкуль уражанне, што анёл трымаецца сам — і ў нейкай развазе: ці то заляцець на гэтую кухню, займець свой дах (і дом), ці то па-ранейшаму быць на волі — гайдацца на лёгенькім ветры і грэцца на сонейку.[далей]
Купалаўскаму тэатру вернуць гістарычны твар - Але ў новым лагатыпе тэатра не будзе партрэта Купалы — Гэта не значыць, што дух Купалаўскага сыходзіць, — запэўніў мастацкі кіраўнік Мікалай Пінігін. — На сённяшнім этапе тэатру важна зацвердзіць свой новы воблік. Гэтаму паспрыяе рэканструкцыя будынка і новы фірмовы стыль тэатра, які распрацаваў мастак Канстанцін Вашчанка. Цяпер стыль будзе вызначаць гістарычны выгляд будынка Нацыянальнага тэатра — гэта галоўнае, што нам падорыць дзяржава.[далей]
ГЛЫБІНКА
Каб радавое гняздо не стала раскіданым Карэспандэнт "Звязды" пазнаёмілася з дынастыяй Клындзюкоў,
агульны стаж якой у сельскай гаспадарцы — больш за 600(!) гадоў
Павел Кузьміч і Марыя Лявонцьеўна Клындзюкі ўсё свядомае жыццё прысвяцілі мясцоваму калгасу і роднай вёсцы Дамавіцк. Па іх слядах пайшлі ўсе як адзін дзеці і пляменнікі. Працуюць у падсобнай сельскай гаспадарцы "Дамавіцкі" ААТ "Мінскі падшыпнікавы завод" хто механізатарам, хто ветурачом, хто заатэхнікам, хто інжынерам... А вось унукі ў пераважнай большасці падаліся ў горад... Як бы сумна гэта ні было, але працяг аграрнай дынастыі Клындзюкоў пад сумненнем
[далей]
Пальмы пад агуркамі Слаўгарадская гаспадыня кінула выклік традыцыйным для Магілёўшчыны шклоўскім агуркам. Жанна Антонава і пакупнікі яе прадукцыі ўпэўненыя: слаўгарадскія агуркі — не горшыя[далей]
ПРАМАЯ ЛІНІЯ
Язва адступіла. Наступіла пякотка (Працяг. Пачатак у нумарах за 29 і 30 ліпеня.)
На пытанні чытачоў адказалі дацэнт 2-й кафедры ўнутраных хваробаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, кандыдат медыцынскіх навук Мікалай КАПРАЛАЎ і дацэнт гэтай жа кафедры, кандыдат медыцынскіх навук Ірына ШАЛАМІЦКАЯ.
[далей]
ЖЫЦЦЯПІС
Кілер Яна такая, як усе, як тысячы іншых жанчын. На працы яе паважаюць, адзначаюць і нават прэміруюць. Сям'я і дом трымаюцца на ёй. Яна аднолькава ўпэўнена кіруе і аўтамабілем, і калектывам сваіх падначаленых. Жалезабетонная жанчына, лэдзі з "нержавейкі", як часам называюць яе за спінай зласліўцы (або зайздроснікі, што, у прынцыпе, адно і тое ж). Яна ідзе па жыцці смеючыся, і ніхто ніколі не бачыў яе слёз. Ды і калі ёй плакаць і, галоўнае, аб чым? Усё складваецца ўдала, вельмі ўдала: праца, замужжа, дзеці ніколі не прыносілі ёй асаблівых расчараванняў. [далей]
Першы раз у першы клас: што пачым? Першы артыкул расходаў: пісьмова-папяровы
Спачатку выпраўляюся за канцтаварамі. У мяне на руках спіс, дзе прапісана тое, што неабходна набыць першакласніку (алоўкі простыя і каляровыя, вокладкі для кніг і сшыткаў, блокі для малявання, каляровую паперу, наборы кардона, пенал, лінейку, нажніцы, пэндзлікі, гумкі і г. д.).
[далей]
РАДЗІННАЕ
1 жніўня — Макрыда З той нагоды, што сялянам у жніўні шмат увагі неабходна было надаваць нарыхтоўкам на зіму, яны вельмі пільна сачылі за надвор'ем: "На Макрыды, калі дождж, сеў азімых будзе добры", "Калі ў гэты дзень дождж, арэхаў не будзе", "Ляціць пух з асіны — ідзі за падасінавікамі".[далей]
36,6
Змагацца з хваробамі сэрца трэба пачынаць...з галавы А дакладней з уздзеяння на свядомасць людзей, бо ў большасці нашых немачаў вінаватыя мы самі
Асноўнымі хваробамі, якія "забіваюць" людзей, з'яўляюцца сардэчна-сасудзістыя. Так, у 2010 годзе ў структуры смяротнасці сардэчна-сасудзістыя захворванні (ССЗ) складаюць 54 працэнты, далей ідуць анкалагічныя (15,6 працэнта).
Беларускія медыкі дасягнулі вялікіх поспехаў у галіне кардыялогіі, у нас праводзяцца такія ж складаныя аперацыі, як і ў Еўропе (на гэты час у Беларусі праведзена 10 аперацый па перасадцы сэрца). Але высокія тэхналогіі ў медыцыне не вырашаюць у цэлым праблему смяротнасці ад сардэчна-сасудзістых хваробаў, упэўнены дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія", акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар медыцынскіх навук, прафесар Аляксандр Мрочак.
[далей]
СПОРТ
Простыя лічбы Магілёўскі клуб на родным стадыёне "Спартак" прымаў чэшскі клуб "Банік". І выглядаў з першай да апошняй хвіліны сапраўдным гаспадаром на полі. "Днепр" ведаў, што і як рабіць у змаганні з аўтарытэтным супернікам. У гэтым сезоне беларуская каманда праводзіла ўжо пятую еўракубкавую дуэль.[далей]
Дынамаўскія танцы мінус 1 Спецыяльны карэспандэнт "Звязды" перадае з Хайфы
Футбалісты мінскага "Дынама" з мінімальным лікам 0:1 прайгралі ў першым матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы на выездзе ў Хайфе мясцоваму клубу "Макабі". Хатні матч мінчане правядуць 5 жніўня на сталічным стадыёне "Дынама".
[далей]
КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ
Трэнеры па джыу-джытсу займаліся разбоем на Магілёўшчыне Пракуратура Магілёўскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу, якая заведзена ў дачыненні да двух трэнераў па джыу-джытсу. Жыхары Гомеля і Гомельскага раёна абвінавачваюцца ў здзяйсненні шэрагу асабліва цяжкіх злачынстваў.
Падчас расследавання ўстаноўлена, што заснавальнік і старшыня Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Джыу-джытсу і самаабарона" (крымінальнае пераследаванне ў дачыненні да яго спынена сёлета ў красавіку ў сувязі са смерцю) у чэрвені 2009 года стварыў і ўзначаліў узброеную банду. У яе склад уваходзілі і два трэнеры-выкладчыкі.
[далей]
НАПРЫКАНЦЫ
Хто не паспеў, той... не спазніўся У эфіры Першага канала — тэлеверсія "Млына моды-2010"
Аматарам беларускай моды пашанцавала. Для ўсіх, хто не патрапіў на XІX Міжнародны фестываль моды і фота "Млын моды-2010", які праходзіў у беларускай сталіцы ў маі гэтага года, Першы канал падрыхтаваў тэлеверсію праекта.
[далей]
Фірмовы дызайн старажытнай Рудабелкі Рудабельскі край (старажытная назва сённяшняй тэрыторыі Акцябрскага раёна) — запаведны, своеасаблівы куточак. Яго колішнія азярыны і велізарныя балоты, крапасныя валы і курганы — усё гэта саступіла у мінулае. Час не крануў толькі характар месцічаў: працавітых, беражлівых, якія не ўяўляюць свайго побыту без повязі з мілымі іх сэрцу даляглядамі.[далей]
ПРЫЕМНАЯ НАВІНА
Чарговае павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду да Br118-120 тыс. плануецца ў Беларусі з 1 лістапада[далей]
Памеры ўсіх відаў працоўных пенсій у Беларусі з 1 жніўня павялічацца ў сярэднім на 12,5 працэнта[далей]
ШКОЛА І МАГІЧНАЕ КОЛА
Бацькі беларускамоўных школьнікаў вёскі Княгінін адстойваюць права навучання ў сваім аграгарадку
[далей]
Міністр культуры просіць чытачоў "Звязды" падказваць ідэі для дакументальных фільмаў[далей]
ШТО РАБІЦЬ З КРЫЗІСАМ У БЕЛАРУСКАЙ СЯМ'І? Беларусы сталі менш іграць вяселляў і нараджаць, як паказвае статыстыка. Пры гэтым сёлета статус "неспрыяльная" атрымалі 11,8 тыс. сем'яў. У чым жа прычына існавання такой з'явы ў нашай краіне? Якія яе наступствы і магчымыя вырашэнні?
[далей]
"САМААДДАНАСЦЬ ПЕДАГОГАЎ НЕЛЬГА БЯСКОНЦА ЭКСПЛУАТАВАЦЬ"
[далей]