Вы здесь

У краінах ЕАЭС будуць суміраваць стаж працы


Аб пенсійным пагадненні паміж краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза расказала памочнік старшыні Калегіі ЕЭК Ія Малкіна ў інтэрв'ю праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТБ.


Пагадненне аб пенсійным забеспячэнні працоўных краін Еўразійскага эканамічнага саюза ўступіла ў сілу з 1 студзеня 2021 года. Дакумент вызначае парадак і механізм экспарту пенсіі з адной дзяржавы саюза ў іншыя, прадугледжвае суміраванне стажу працы ў дзяржавах ЕАЭС для вызначэння права на пенсію.

«Напрыклад, беларускі грамадзянін, адпрацаваўшы ў Расіі некалькі гадоў, з 2021 года зможа прэтэндаваць на пенсію за гэты перыяд, калі ён заявіць аб яе афармленні ў Беларусі. Прычым абсалютна не важна, у якім пункце саюза чалавек прэтэндуе на атрыманне пенсійнага забеспячэння. Прынцыпова важным з'яўляецца тое, што ў сукупнасці ў працоўны стаж для налічэння пенсіі афармляюцца ўсе перыяды работы, якую непасрэдна грамадзянін ажыццяўляў у любой з дзяржаў — членаў ЕАЭС», — сказала Ія Малкіна.

Акрамя таго, урэгулявана пытанне медыцынскага агляду працоўных у тым выпадку, калі яны прэтэндуюць на атрыманне пенсіі па інваліднасці.

«Па сутнасці, гэта пагадненне рэалізуе адзін з прыярытэтаў еўразійскай эканамічнай інтэграцыі — свабоду перамяшчэння грамадзян. Мы разлічваем, што ў далейшым гэта ў значнай ступені дазволіць прыцягваць у адну дзяржаву саюза найбольш кваліфікаваных спецыялістаў, якія запатрабаваны ў той ці іншы перыяд часу, з іншай дзяржавы — члена ЕАЭС, — адзначыла памочнік старшыні Калегіі ЕЭК. — Гэта, вядома, не адзіны крок, які павінен быць зроблены для таго, каб максімальна адкрыць межы для перамяшчэння грамадзян, але неабходны».

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Прэв’ю: БЕЛТА

Название в газете: Права на пенсію

Выбор редакции

Общество

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

А вместе с ними обучение, соцпакет и даже жилье.

Общество

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

«Мы заинтересованы, чтобы к нам приезжали».

Экономика

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Беларусь — один из мировых лидеров в области добычи и глубокой переработки торфа.