Мітынг, прысвечаны 31-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі, адбыўся ў раённым цэнтры Беразіно на Міншчыне. Ён з’яўляўся пабрацімам украінскага Чарнобыля. Тут памятаюць і ўшаноўваюць ахвяр і герояў трагедыі ХХ стагоддзя.
У Беразіно знайшла прытулак сям’я героя-ліквідатара Васіля Ігнаценкі, які ў ліку першых тушыў пажар на рэактары, які выбухнуў, і атрымаў смяротную дозу. Адну з новых вуліц горада назвалі яго імем.
Нягледзячы на працяглы дождж, каля мемарыяльнай дошкі ў гонар героя сабраліся вучні адной са школ горада, прадстаўнікі мясцовай улады і асабовы склад дзяжурнай змены МНС Беразіно, перасяленцы. На ўрачыстасць запрасілі і маці адважнага ліквідатара Таццяну Ігнаценку. Таццяна Пятроўна вельмі хвалявалася, расказваючы прысутным пра свайго Васіля. Было бачна, што ўспамін пра Чарнобыльскую трагедыю выклікае ў душы жанчыны боль незагойнай раны.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Концерт для детей и молодежи, пластический спектакль Егора Дружинина и «Рок-панорама».
Выбор саженца для садовода — тот момент, значимость которого сложно переоценить.
Успех зависит от соблюдения отраслевых регламентов и технологий.
«Императорский» туристический маршрут поможет развивать сельскую территорию.