Вы здесь

Полацкі дойлід Вольга


Да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе на пачатку верасня ў Полацку, мясцовымі школьнікамі і іх настаўнікамі зроблена дваццаць шэсць унікальных макетаў аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Полацка, у тым ліку і страчанай. Яны будуць дэманстравацца на галоўнай плошчы святочнага горада. Свой макет — сярэднявечную ратушу — прадставіць і Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі.


— Пра полацкую ратушу звестак зусім небагата. Мы не ведаем дакладна, калі яна была пабудавана, як выглядала, — кажа кіраўнік праекта па вырабе макета ратушы (а таксама дызайнер, архітэктар і «будаўнік» у адной асобе) Вольга РАДЗІШЭЎСКАЯ. — З архіўных крыніц вядома, што ўзвядзенне ратушы пачалося дзесьці пасля 1509 года. Абрысы будынка мы ўзялі з выявы полацкай іконы Мікалая Цудатворцы ХVІІІ стагоддзя.

Некалькі месяцаў Вольга ў сваёй асабістай майстэрні ў вольны ад працы час, у асноўным па вечарах, рабіла дэталі макета: выпільвала, габлявала, збірала канструкцыю, клеіла, фарбавала, аздабляла. Настаўніца па прафесіі, яна набыла свой вопыт у дрэваапрацоўцы, калі дапамагала свайму бацьку і брату.

Прэм'ера калекцыі макетаў полацкіх помнікаў адбылася нядаўна ў Палацы культуры завода «Шкловалакно». Паглядзець і ацаніць «Полацкую Ратушу» прыйшло нямала ахвотных.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбор редакции