Вы здесь

Ацалі мяне, крыніца


Тысячы паломнікаў і турыстаў зноў завіталі на народнае прыгожае свята Макаўе, якое традыцыйна адзначаецца 14 жніўня ў Слаўгарадскім раёне каля знакамітай Блакітнай крыніцы. У гэты дзень тут адбываецца богаслужэнне і ўсе ахвотныя могуць прыняць хрышчэнне, як гэта рабілі нашы продкі тысячу гадоў таму. Як сведчыць гісторыя, менавіта тут першыя хрысціяне з племя радзімічаў прыносілі свае шчырыя абяцанні служыць Госпаду і радзіме. Ёсць шмат прыкладаў таго, што пасля акунання ў ваду і гарачай малітвы хваробы адступалі. І пацвярджэннем таму паломнікі не толькі з Беларусі, але і з блізкага і далёкага замежжа.


Тут заўсёды шмат ахвотных далучыцца да таінства, прыняць удзел у хросным ходзе, асвяціць мёд, лекавыя травы, моркву, мак. А яшчэ — дакрануцца да вялікага каменя, які, паводле прыгожай легенды, крышачку не дакінуў каханы прыгажуні Кацярыны з тутэйшага племені асілкаў у спаборніцтве за яе руку. І дзяўчына, замест таго каб выйсці замуж за саперніка, ператварылася ў крыніцу, якая дагэтуль радуе людзей. Кажуць, на світанку можна нават убачыць, як каля вады прыгажуня пляце касу. Крыніца вабіць не толькі сваімі казкамі і легендамі, а яшчэ і тым, што тут захавалася тая спрадвечная прыгажосць, якая існавала стагоддзі таму. Унікальнасць прыроды і крыніцы (яна лічыцца эталонам чысціні падземных вод) спрыяла таму, што тут паявіўся Цэнтр экалогіі крынічнай вады і вядуцца работы па стварэнні заказніка.

 

Свята Макаўе дае магчымасць адчуць сувязь пакаленняў, захапіцца тым, наколькі багатае і цудоўнае наша мінулае. Яго здабыткі ўжо каторы год папулярызуюць слаўгарадскія сыраробы, якія вырабляюць свае прысмакі па старадаўніх рэцэптах. Іх сыры, а таксама смачны сёлетні мёд і шмат чаго не менш карыснага і гаючага можна было пакаштаваць і набыць на гэтым свяце. Каля 50 тысяч чалавек, якія наведалі яго, зарадзіліся здароўем і эмоцыямі на цэлы год. А налета Блакітная крыніца зноў чакае вас у госці.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбор редакции

Общество

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

А вместе с ними обучение, соцпакет и даже жилье.

Общество

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

«Мы заинтересованы, чтобы к нам приезжали».

Экономика

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Беларусь — один из мировых лидеров в области добычи и глубокой переработки торфа.