Вы здесь

Калі няма сіл працаваць — гэта эмацыянальнае выгаранне


Эмацыянальнае выгаранне — гэта наша псіхалагічная абарона, калі стрэсы на працы пачынаюць нас знясільваць.


Гэты феномен быў апісаны ў ЗША яшчэ ў 1970-я. Тэрмін пачаў прымяняцца да здаровых людзей, вымушаных знаходзіцца ў эмацыянальна нагружанай атмасферы падчас выканання сваіх прафесійных абавязкаў. У выніку чалавек страчвае большую частку сваёй фізічнай і эмацыянальнай энергіі, становіцца незадаволены сабой і сваёй работай, перастае разумець людзей, спачуваць тым, каму даводзіцца аказваць прафесійную дапамогу.

Паводле слоў урача-псіхатэрапеўта Мінскага гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Наталлі ФАЦЕЕВАЙ, сіндром эмацыянальнага выгарання ўзнікае ў выніку велізарных эмацыянальных затрат, якіх патрабуюць стасункі з людзьмі. Да гэтага схільныя педагогі, медработнікі, кіраўнікі, сацыяльныя работнікі... Схільнасць да падобнага стану правакуюць і сам па сабе прафесійны вопыт, працагалізм, арыентацыя на вынік, жаданне ўсё кантраляваць, ідэалізаваныя чаканні ад работы і жыцця, празмерны аб'ём работы, манатоннасць дзейнасці, ненармаваны графік, інфармацыйная нагрузка, міжасабовыя канфлікты, адсутнасць належнага маральнага і матэрыяльнага ўзнагароджання, адсутнасць часу на адпачынак, высокая канкурэнцыя, пастаянная крытыка і г. д.

Не варта баяцца заяўляць аб сваіх правах, адмаўляцца ад выканання работы, якой няма ў службовых інструкцыях. Што яшчэ можа дапамагчы не дапусціць эмацыянальнага выгарання?

  • Спорт. Умераная фізічная актыўнасць — панацэя ад усіх псіхалагічных траўмаў.
  • Адпачынак. Эфектыўнасць работы залежыць ад паўнацэннага расслаблення. Патрабуюцца змена абстаноўкі, станоўчыя эмоцыі ад сустрэчы з сябрамі і нават атрыманне адрэналіну для аматараў экстрыму.
  • Планаванне дня. Парадак дапамагае канцэнтрацыі на рабоце, прывучэнню арганізма да патрэбнага адпачынку.
  • Псіхалагічная абарона. Уменне ставіць уяўляемы бар'ер паміж сабой і непрыемным вам чалавекам дазволіць не рэагаваць на эмацыянальныя правакацыі.
  • Творчасць. Неабходна развіваць свой творчы пачатак з дзяцінства, бо гэта магутны сродак барацьбы са стрэсам.

Лячэнне выгарання павінна быць скіравана не толькі на пазбяганне стрэсаў, але і на ўстаноўку балансу паміж энергетычнымі затратамі на прафесійную дзейнасць і атрыманнем узнагароды. Пераадолець стрэс хвораму можа дапамагчы і кваліфікаваны псіхатэрапеўт.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбор редакции

Спорт

«Даже через 40 лет семейной жизни романтика остается...»

«Даже через 40 лет семейной жизни романтика остается...»

Интервью с олимпийским чемпионом по фехтованию.

Здоровье

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Несколько советов от врача-инфекциониста.