Вы здесь

Зніжкі і акцыі ва ўнівермаге «Беларусь»


Самы час адкласці ўсе справы ўбок і падумаць пра набліжэнне Каляд і Новага года! Столькі прыемнага клопату чакае кожнага з нас: упрыгожыць свае офісы і дамы, не забыць пра падарункі для блізкіх і сяброў. Як-ніяк набліжаецца час сапраўднай шчодрасці і дабрачыннасці. Ніхто не павінен застацца без веры ў дабрыню і цуд! Не губляйце каштоўны час на шматгадзінныя паходы па розных гандлёвых пунктах — завітайце адразу ва ўнівермаг «Беларусь».


Для зручнасці пакупнікоў тут цяпер працуе гардэроб: нішто не павінна перашкаджаць нам атрымліваць асалоду ад прыемнага хвалявання, якое менавіта падчас выбару, разглядвання і набыцця навагодніх атрыбутаў вяртае кожнага з нас у казачнае дзяцінства. Нямала хвалюючых момантаў нам падораць старыя знаёмыя: ёлачныя цацкі і мішура. Але абавязкова прыдбайце што-небудзь новенькае — шары, гірлянды... А, можа, наспеў час завесці ў доме ці офісе «крыштальную» сасну? Розныя варыянты ёлак ды соснаў, ёлачных упрыгажэнняў, электрагірляндаў, навагодніх сувеніраў і цацак (Год Сабакі абавязкова трэба сустракаць з сімвалам!) прапануюцца на 2-м, 3-м і 4-м паверхах універмага «Беларусь». Ёлкі і ўпрыгажэнні можна набыць не заходзячы ва ўнівермаг — каля цэнтральнага ўвахода з боку гасцініцы «Турыст». На ўсе навагоднія ўпрыгажэнні і сувеніры па 14 студзеня працягнуцца зніжкі — да 35 працэнтаў.

Пачаўся ўжо і гандаль «жывымі прыгажунямі». Іх набыць можна каля цэнтральнага ўвахода з боку вуліцы Жылуновіча з 10.00 да 19.00 штодня.

Салодкія падарункі вы адшукаеце ў секцыі харчовых тавараў на 1-м паверсе. Тут жа можна прыкупіць і сёе-тое да навагодняга стала. А пакуль той стол, дазвольце сабе паласавацца фірменнай выпечкай. Ва ўсім горадзе такой не адшукаць. Прайсці міма здобы і пячэння, вырабленых па класічных рэцэптах, проста немагчыма.

25 снежня ўнівермаг прапануе растэрміноўку на 10 месяцаў па картцы «Халва», а 27-га — растэрміноўку на 12 месяцаў па гэтай картцы на вырабы з натуральнага футра, залатыя ювелірныя вырабы з каштоўнымі камянямі і гадзіннікі коштам звыш 150 рублёў.

Усе, хто з 21 па 31 снежня набудуць нехарчовыя тавары на суму звыш 100 рублёў на працягу аднаго дня, атрымаюць купон на зніжку 25%, а на некаторыя тавары і ўсе 30%. Скарыстацца купонам можна ў студзені адзін раз у адной з секцый універмага. Калі сума пакупак перавысіць 2018 рублёў на працягу аднаго дня, вы атрымаеце шыкоўны падарунак — картку на 25-працэнтную зніжку на любыя пакупкі ва ўнівермагу на працягу ўсяго наступнага года!

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Название в газете: Па навагодні настрой — ва ўнівермаг «Беларусь»!

Выбор редакции

Общество

Время заботы садоводов: на какие сорта плодовых и ягодных культур стоит обратить внимание?

Время заботы садоводов: на какие сорта плодовых и ягодных культур стоит обратить внимание?

Выбор саженца для садовода — тот момент, значимость которого сложно переоценить.

Культура

Чем в этом году будет удивлять посетителей «Славянский базар в Витебске»?

Чем в этом году будет удивлять посетителей «Славянский базар в Витебске»?

Концерт для детей и молодежи, пластический спектакль Егора Дружинина и «Рок-панорама».