Вы здесь

Васёнчын хлеб


Гісторыя пачалася некалькі дзён таму, але кульмінацыі дасягнула ўчора. Дык вось, у аўторак пасля работы прыходжу па Васілісу ў садок, яна выбягае з групы і суне мне ў рукі абкусаны кавалак белага хлеба. Я без асаблівай увагі паклаў яго ў сумку, вырашыў, маўляў, проста не даела. Хутка сабраліся, пайшлі дадому. Пра хлеб забыліся.


Забіраю Васёну ўчора, яна скача мне на шыю і на ўсю групу жаласна заяўляе: «Татачка, прабач, я сёння табе нічога не вынесла». Няёмкая паўза, усмешкі бацькоў. Пераводзім усё на жарт, збіраемся. Па дарозе дадому Васіліса пачынае дурэць і патрабаваць зляпіць снегавіка. Улічваючы позні час, спрабую выкруціцца: «Васіліса, давай іншым разам. Снег сёння дрэнна лепіцца, ды і тата ж хоча есці...». Дачка рэагуе імгненна: «Татачка, прабач, калі ласка, я хацела пра цябе паклапаціцца, але выхавацелька не дазволіла выносіць ежу...»

І тут мне ўсё стала зразумела: кожны раз, калі мы спяшаемся з садка дадому, я кажу, што хачу есці! Паглядзеў на свайго верабейку ў ружовай куртачцы, і такая радасць накрыла, што ў яе маленькім сэрцы столькі любові і дабрыні.

Сёння прыйшоў на работу, дастаў з сумкі засохлы кавалачак хлеба, размачыў у гарбаце і з'еў. Гэта было самае смачнае, што мне даводзілася каштаваць у сваім жыцці!

Аляксандр АЛЕСІК

Выбор редакции

Политика

Второй день ВНС: все подробности здесь

Второй день ВНС: все подробности здесь

В повестке дня — утверждение концепции нацбезопасности и военной доктрины.

Энергетика

Беларусь в лидерах по энергоэффективности

Беларусь в лидерах по энергоэффективности

А среди стран ЕАЭС — на первом месте.

Молодежь

Алина Чижик: Музыка должна воспитывать

Алина Чижик: Музыка должна воспитывать

Финалистка проекта «Академия талантов» на ОНТ — о творчестве и жизни.

Общество

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Почти тысяча двести человек соберутся, чтобы решать важнейшие вопросы развития страны.