Вы здесь

Што і каго ўбачым на парадзе


3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці, ужо па традыцыі каля стэлы «Мінск горад-герой» адбудзецца парад войскаў Мінскага гарнізона. Па праспекце Машэрава парадным строем пройдзе пешая калона. 18 разлікаў складуць больш за тры тысячы ваеннаслужачых.


Гэта выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, вайскоўцы Ваеннай акадэміі, ваенна-тэхнічнага факультэта ў БНТУ, 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады, 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады, 11-й асобнай механізаванай брыгады, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, унутраных войскаў МУС, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, зводнай роты ганаровай варты, а таксама зводны аркестр Узброеных Сіл.

Цікавінкай парада стане тое, што падчас яго пройдуць зводныя парадныя разлікі, якія складаюцца з жанчын-ваеннаслужачых і навучэнцаў кадэцкіх класаў і спецыялізаваных ліцэяў. Прыедуць да нас і госці з Расіі. Таксама чакаецца ўдзел і ваеннаслужачых Народна-вызваленчай арміі Кітая.

Акрамя таго, каля стэлы праедуць і 250 адзінак баявой тэхнікі, якія складуць 23 парадныя разлікі. На чале калоны — легендарны танк Перамогі Т 34-85. За ім пойдзе тэхніка, якая стаіць на ўзбраенні беларускага войска.

Што ж уваходзіць у іх склад? Танк Т-72Б, баявыя машыны пяхоты БМП-2, бронетранспарцёры БТР-70МБ і БТР-80; супрацьтанкавы ракетны комплекс «Штурм»; самаходныя гаўбіцы «Мста-С» і «Гваздзік»; МАЗ-6317 з 152-міліметровай гаўбіцай «Мста-Б»; 152-міліметровыя самаходныя гарматы «Гіяцынт-З»; мабільныя зенітныя артылерыйскія комплексы «Зеніт»; МЗКЦ з 120-міліметровымі мінамётамі «Нона М1»; мінамётныя комплексы «Сані»; сістэмы рэактыўнага залпавага агню «БелГрад», «Смерч» і «Паланэз»; зенітныя ракетныя комплексы С-300ПС, «Аса-АКМ» і «Тор-М2»; ракетны комплекс «Кропка»; аўтамабілі «Волат», бронеаўтамабілі «Цмок», мабільны беспілотны авіяцыйны комплекс «Бусел-10».

Ваенны парад скончыцца плац-канцэртам роты ганаровай варты. Таксама выступіць зводны ваенны аркестр.

Першая рэпетыцыя парада адбудзецца ў Мінску ўвечары 23 чэрвеня. Другая — увечары 28-га.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбор редакции

Общество

Время заботы садоводов: на какие сорта плодовых и ягодных культур стоит обратить внимание?

Время заботы садоводов: на какие сорта плодовых и ягодных культур стоит обратить внимание?

Выбор саженца для садовода — тот момент, значимость которого сложно переоценить.

Культура

Чем в этом году будет удивлять посетителей «Славянский базар в Витебске»?

Чем в этом году будет удивлять посетителей «Славянский базар в Витебске»?

Концерт для детей и молодежи, пластический спектакль Егора Дружинина и «Рок-панорама».