Вы здесь

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Гатовы падтрымаць жанчын

Старшыня БСЖ узяла ўдзел ва ўстаноўчай канферэнцыі аднаго з падраздзяленняў арганізацыі

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, старшыня Беларускага саюза жанчын Мар'яна Шчоткіна ўзяла ўдзел ва ўстаноўчай канферэнцыі Саюза жанчын Міністэрства надзвычайных сітуацый.

«Мы заўсёды гатовыя прыняць у свае шэрагі жанчын, якія хочуць удзельнічаць у жыцці краіны. Будзем больш актыўна вылучаць свае кандыдатуры на кіраўнічыя пасады, прымаць удзел у заканатворчай дзейнасці, падтрымліваць жаночае прадпрымальніцтва», — адзначыла ў інтэрв'ю журналістам Мар'яна Шчоткіна.

Яна таксама расказала аб праектах, якія рэалізуюцца саюзам: «Што датычыцца асноўных напрамкаў дзейнасці, у Год малой радзімы БСЖ рэалізуе праекты, звязаныя з гісторыяй і культурай краіны. Шмат увагі ўдзяляецца сямейнай праблематыцы, аказанню дапамогі дзецям, маладым сем'ям, культываванню ў грамадстве сямейных каштоўнасцяў. У прыватнасці, па традыцыі ў час рэспубліканскай акцыі «Збярэм партфель разам» будзе аказана дапамога сем'ям у падрыхтоўцы дзяцей да школы. Развіваецца міжнароднае супрацоўніцтва, умацоўваюцца сувязі з жанчынамі свету. Мэты жаночых арганізацый — па-за палітыкай. Гэта мір, стабільнасць, здароўе, магчымасці для жанчын у плане прафесійнага росту, самарэалізацыі».


«Мэтанакіраваны» партал

Сайт, на якім будзе размешчана інфармацыя аб 17 Мэтах устойлівага развіцця, распрацуе Белстат

У Беларусі да канца года створаць партал з інфармацыяй аб дасягненні краінай Мэт устойлівага развіцця. Пра гэта намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР Мар'яна Шчоткіна заявіла ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

«У нас няма адзінага органа, які збіраў бы ўсю інфармацыю, ствараў адзіны партал, дзе б уся гэтая інфармацыя акумулявалася, усімі вывучалася, узбагачалася, правяралася, і быў бы адзіны інфармацыйны рэсурс, якім можна было б карыстацца, — сказала Мар'яна Шчоткіна. — Гэтую працу каардынуе Белстат, які да канца года створыць адпаведны нацыянальны партал».

Многія краіны працуюць над стварэннем падобных парталаў. «Калі ён будзе створаны ва ўсіх дзяржавах, можна будзе заходзіць туды і атрымліваць інфармацыю», — заўважыла нацыянальны каардынатар.

Мар'яна Шчоткіна дадала, што ў Беларусі прыняты эфектыўныя меры для арганізацыі і сістэматызацыі работы па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Усе 17 МУР разбітыя на паказчыкі і замацаваныя за дзяржаўнымі органамі. «Гэта значыць, што кожны ведае зону сваёй адказнасці», — звярнула ўвагу яна.

«І вельмі важна, каб ад нацыянальнага ўзроўню мы перайшлі на рэгіянальны: распрацавалі паказчыкі для абласцей, горада Мінска. Гэтым таксама займаецца Белстат», — сказала намеснік старшыні Савета Рэспублікі.

Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года дзяржавы — члены ААН прынялі 25 верасня 2015 года. Ён уключае спіс з 17 мэт, накіраваных на ліквідацыю беднасці, барацьбу з няроўнасцю і несправядлівасцю, а таксама на вырашэнне праблем, звязаных са змяненнем клімату.

Беларусь ужо распачала шэраг важных крокаў для дасягнення МУР. Урадам адобрана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця на перыяд да 2030 года. Выбудавана Нацыянальная архітэктура па дасягненні МУР. У яе складзе — Савет па ўстойліваму развіццю, парламенцкая група па МУР, а таксама партнёрская група ўстойлівага развіцця.

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбор редакции

Здоровье

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Несколько советов от врача-инфекциониста.

Общество

К купальному сезону подготовят 459 пляжей

К купальному сезону подготовят 459 пляжей

Существуют строгие требования к местам для купания.