Вы здесь

Ганчарнае брацтва


Браты Іван і Сяргей Шэлесты з вёскі Гарадная Столінскага раёна ўсур'ёз узяліся за працяг спрадвечнага вясковага рамяства — ганчарства. Кожны з іх набыў сучасны ганчарны круг, і на бацькоўскім падворку, калі дазваляе надвор'е, яны разам робяць і традыцыйны посуд, і гліняныя сувеніры. Яшчэ школьнікамі Шэлесты навучыліся ў старых рамеснікаў ганчарнай справе, і цяпер іхнім рукам падуладна ўсё: замешваць гліну, выцягваць з яе розныя формы на крузе, абпальваць гатовы посуд.


Старэйшы Іван скончыў Пінскі індустрыяльны каледж, папрацаваў у аб'яднанні «Пінскдрэў», але вярнуўся ў родную вёску, стаў кіраўніком дзіцячага гуртка Цэнтра ганчарства. Сяргей працуе выкладчыкам фізкультуры ў каледжы машынабудавання, часта ўдзельнічае ў кірмашах майстроў і фестывалях, сёлета на «Славянскім базары» ў Віцебску на конкурсе ганчароў за свае работы атрымаў прызавое месца. Ён таксама падумвае заняцца толькі глінай.

А вось самы малодшы з братоў  Максім (на фота ў цэнтры) яшчэ вучыцца ў школе. І ўсё-такі, калі старэйшыя збіраюцца разам, сядаюць за кругі, працуюць, Максім назірае за рухамі майстроў, сам спрабуе нешта рабіць і, вядома, дапамагае.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбор редакции

Политика

Второй день ВНС: все подробности здесь

Второй день ВНС: все подробности здесь

В повестке дня — утверждение концепции нацбезопасности и военной доктрины.

Энергетика

Беларусь в лидерах по энергоэффективности

Беларусь в лидерах по энергоэффективности

А среди стран ЕАЭС — на первом месте.

Молодежь

Алина Чижик: Музыка должна воспитывать

Алина Чижик: Музыка должна воспитывать

Финалистка проекта «Академия талантов» на ОНТ — о творчестве и жизни.

Общество

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Почти тысяча двести человек соберутся, чтобы решать важнейшие вопросы развития страны.