Вы здесь

Мамін дзённік. Шчасце з эфектам стомленасці


Першы месяц быў самы складаны. Сынок увесь час крычаў. Снедаць, а таксама ажыццяўляць усе ранішнія рытуалы даводзілася з перапынкамі. Кашу прыгатую — ем ужо халодную: муж з малым ужо не спраўляўся.


Першыя тыдні жыцця малому была патрэбна толькі мама. Прызвычаіўшыся за дзевяць месяцаў да майго сэрцабіцця, сынок меў штохвілінную патрэбу ў знаёмым яму гуку. Астатняе — бразготкі, татава «агуканне» і дзіцячыя песенькі, уключаныя на смартфоне, — на яго доўга не дзейнічала. Дабіцца штылю ўдавалася, стварыўшы малому ўмовы па правіле трох «ц»: ціха, цёпла і цёмна. Не без выключэнняў — патрэбны былі яшчэ і маміны грудзі.

Прыбраць у кватэры альбо нешта прыгатаваць я магла тады, калі Арцемій з бацькам ці з бабулямі, што прыехалі на дапамогу, гуляў на вуліцы, — здаецца, толькі там ён і спаў. Займацца іншым хатнім клопатам даводзілася позна вечарам, калі, стаміўшыся ад сваёй жа актыўнасці і расслабіўшыся ў вадзе з рамонкам ці чарадой, ён, нарэшце, засынаў без ужо ўведзенага ў канон калыхання. Хоць дзве гадзіны, але яны ў мяне былі.

Што такое нармальны сон, я не ведаю дагэтуль. Быццам прайшоўшы школу маладога байца, я навучылася праглытваць цэлую талерку ежы за некалькі хвілін, адзявацца, як той салдат пасля каманды «пад'ём», рабіць манікюр і замаўляць талоны да дзіцячых урачоў падчас прагулкі на вуліцы, наводзіць парадак дома, калі лічаныя хвіліны малое знаходзіцца ў кагосьці на руках.

Парадак, канешне, гучна сказана. Спачатку гэткі вэрхал мяне, чысцюлю са стажам, моцна раздражняў. Толькі, як аказалася, з дзецьмі інакш не бывае. Спяшаючыся і раскідаючы ўсё на сваім шляху, збіраешся з малым на прагулку, увечары пад крык рыхтуеш яму ванну, носячы з кухні гарачую ваду і разбаўляючы яе халоднай, нервова шукаеш на тэрмометры патрэбную тэмпературу. Малое тым часам надрываецца — і тут голад не цётка.

Калі з хранічным недасыпам я амаль змірылася, то да спецыяльнай дыеты, вядома, гатова не была. Меркавала, што пасля нараджэння дзіцяці прыйдзецца адмовіцца ад салодкага і шматлікай колькасці любімых мною страў, але таго, што буду хадзіць паўгалодная (есці штодзень ялавічыну з грэцкай кашай, як рэкамендаваў урач, я проста не магла), нават не ўяўляла. Ужо ў радзільні пасля выпітай шклянкі яблычнага соку, які разлівала ў палаце жанчына ў белым халаце, на шчацэ майго сыночка з'явілася чырвоная пляма. Трэба было выбіраць: альбо я атрымліваю асалоду ад ежы, альбо маё дзіця не пакутуе ад алергіі.

Цяпер я ем практычна ўсё. Каб хоць крыху выспацца, стараюся класціся разам з малым. На раскіданыя па пакоі цацкі і іншыя дзіцячыя дэвайсы гляджу з усмешкай. Відаць, так і выглядае шчасце.

Вераніка КАНЮТА

Выбор редакции

Общество

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

А вместе с ними обучение, соцпакет и даже жилье.

Общество

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

«Мы заинтересованы, чтобы к нам приезжали».

Экономика

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Беларусь — один из мировых лидеров в области добычи и глубокой переработки торфа.