Вы здесь

На XXV Мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад" прадставяць 167 карцін


У XXV Мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад" возьмуць удзел 167 карцін, паведаміў сёння журналістам дырэктар праграм ігравога кіно фестывалю Ігар Сукманаў, перадае БЕЛТА.

"У гэтым годзе ў фестывалі прымуць удзел 167 карцін з 48 краін. Упершыню падчас "Лістапада" будуць паказаны фільмы з Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі і Кеніі. У асноўны конкурс ігравога кіно ўвойдуць 12 фільмаў, дакументалістыку прадставяць 13 карцін. Нас чакаюць 11 дэбютных работ падчас конкурсу "Маладосць на маршы". Акрамя таго, па традыцыі пройдуць пазаконкурсныя паказы", - сказаў Ігар Сукманаў.

Паводле яго слоў, кінафестываль "Лістапад" - гэта магчымасць выказваць свае думкі, падымаць праблемы сучаснага жыцця. "XXV Мінскі міжнародны кінафестываль пройдзе пад слоганам "Познавая белый свет" і будзе прысвечаны вядомаму рэжысёру Кіры Муратавай. Гэты слоган вельмі важны для нас. Наш праект - гэта пляцоўка для сур'ёзных кінавыказванняў пра жыццё. Добрае кіно — гэта не проста лекі ад нуды, у нейкай ступені такое кіно прымушае задумацца і дае штуршок для ўнутранага развіцця. Мы культурная сталіца, і гэта павінна гучаць горда. Мы маем магчымасць прывезці лепшае, што ствараецца ў свеце, і паказваць гэта на працягу аднаго тыдня. Я лічу, што гэта вельмі важная місія", - адзначыў дырэктар.

XXV Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе ў беларускай сталіцы з 2 па 9 лістапада.

Выбор редакции

Спорт

«Даже через 40 лет семейной жизни романтика остается...»

«Даже через 40 лет семейной жизни романтика остается...»

Интервью с олимпийским чемпионом по фехтованию.

Здоровье

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Несколько советов от врача-инфекциониста.