Вы здесь

“Сябры” запрашаюць сяброў


Беларуская суполка ў Нарве зладзіла яркія імпрэзы пад назвай “Наш агульны дом”, прысвечаныя 100-годдзю Эстонскай Рэспублікі


Агульнае фота гуртоў-удзельнікаў у дзень канцэрта ў Таммікускім народным доме

Усё пачалося з вялікага жадання беларусаў Нарвы зрабіць годны падарунак да 100-годдзя краіны, якая стала для нас, выхадцаў з Беларусі, другою радзімай. Вось і задумалі праект “Наш агульны дом”, у якім жыхарам Эстоніі хацелі паказаць прыгожыя ўзоры беларускай культуры. А таксама тое, што беларусы ўмеюць жыць у ладзе, сябраваць, супрацоўнічаць — таму й запрасілі ў госці на свята сяброў з эстонскіх і беларускіх культурных таварыстваў Эстоніі, Латвіі ды Літвы. Бо ўсе ж тры краіны адзначаюць сёлета стогадовыя юбілеі. Увасобілі ж мы міжнародны праект у жыццё 27 і 28 кастрычніка дзякуючы фінансавай падтрымцы Амбасады Беларусі ў Эстоніі, а таксама “Ekspertgrupp Іda-Vіrumaa” — структурнаму падраздзяленню фонду “Eestі kultuurkapіtal”.

Такім чынам, у госці да нарвіцян прыехалі замежныя сябры нашай суполкі: гурт беларускай песні “Купалінка” з Беларускага таварыства “Крыніца” (Клайпеда, Літва), гурт беларускай песні “Паўлінка” з Беларускага таварыства “Мара” (Ліепая, Латвія). Вядома ж, выступаў і гурт нашай суполкі “Сябры”. Былі яшчэ актывісты самага маладога ў Эстоніі Беларускага таварыства “Спадкі” (Тарту). На сцэну выйшлі й нашы даўнія эстонскія партнёры з Народнага дома Тамміку: вакальны гурт і жаночая група народных танцаў. І ўпрыгажэннем канцэрта сталі непаўторныя танцы ў выкананні гурта “Забавушка” з горада-пабраціма Нарвы — расійскага Івангорада. Завяршалі ж мы вялікі канцэрт бадзёрай беларускай песняй “Беларуская душа” — спявалі яе ўсе разам!

Ансамбль “Паўлінка” з Ліепаі спявае ў Эстоніі

Удзельнікаў, гасцей свята віталі Амбасадар Беларусі ў Эстоніі Вячаслаў Качанаў, консул Генконсульства Расіі ў Нарве Наталля Батароева, мэр горада Тармо Тамістэ (ён уручаў удзельнікам ганаровыя граматы й падарункі), кіраўнік Круглага стала нацыянальных таварыстваў пры Міністэрстве культуры Эстоніі Аляксандр Дусман. Па бурных апладысментах, якія дарылі артыстам слухачы, было прыемна ўсведамляць: свята ўдалося на славу. І пасля канцэрта гледачы, выходзячы з залы, дзякавалі Людміле Аннус, старшыні суполкі “Сябры”, актывістам таварыства за цудоўнае свята. Прасілі часцей рабіць такія падарункі нарвіцянам. Дарэчы, адрамантаваная нядаўна зала ДК “Ругодив”, якая змяшчае больш за 600 чалавек, была запоўнена цалкам, і некаторыя стаялі нават у праходах.

Для жыхароў Йыхві й Кохтла-Ярве мы таксама зрабілі падарунак: у плыні праекта “Наш агульны дом” 28 кастрычніка ў Народным доме Тамміку, у цёплай абстаноўцы зладзілі канцэрт гасцей з Літвы й Латвіі. Вядома ж, выступілі й гаспадары дома: вакальны гурт і жаночая група народных танцаў. А беларусаў Эстоніі прадставіў сваімі песнямі гурт Беларускага грамадства Іда-Вірумаа “БЭЗ”.

Віктар Байкачоў, Нарвскае беларускае таварыства “Сябры”.

Фота: Анжэла Фаміна

Выбор редакции

Общество

К купальному сезону подготовят 459 пляжей

К купальному сезону подготовят 459 пляжей

Существуют строгие требования к местам для купания.

Экология

Какой интерес у Беларуси у Южного полюса?

Какой интерес у Беларуси у Южного полюса?

Антарктика, такая далёкая и близкая.

Общество

Командир ведет за собой

Командир ведет за собой

Пятикурсник Полоцкого государственного университета имени Е. Полоцкой был удостоен почетного звания «Человек года Витебщины — 2023».