Вы здесь

Белэкспа — 50 гадоў


ВДНГ, “шкельца”, Белэкспа... За час свайго існавання гэты выставачны комплекс меў шмат назваў, а кожная выстава ў яго сценах станавілася сапраўднай з’явай. Летась стары будынак быў знесены, а месца, кошт і час будаўніцтва новага дагэтуль не вызначылі. Так што сваё 50-годдзе прадпрыемства сустракае сёння, займаючы пад сваю дзейнасць іншыя пляцоўкі, аднак поўнасцю ўпэўненае, што яно застанецца тым, на каго будуць працягваць раўняцца іншыя.


Спецыяльны павільён для выставы дасягненняў народнай гаспадаркі Беларускай ССР быў створаны 27 снежня 1968 года. Знакамітае ВДНГ для тых часоў было наватарскім будынкам і ў далейшым стала вядома як “шкельца”. З гэтага, прынамсі, і пачалася выставачная дзейнасць у Беларусі. Гэта ўжо пазней прыйшлі бізнес-патрабаванні і ўзнікла неабходнасць у тым, каб людзі не толькі знаёміліся з таварамі, а і актыўна іх куплялі, успамінае гісторыю прадпрыемства Яўген БРЫГАДНЫ, в.а. дырэктара НВЦ “Беэкспа”.

У 1998 годзе выстава стала называцца Белэкспа, на яе базе сталі праводзіць шмат мерапрыемстваў. Цяперашняя выстава — гэта не толькі магчымасць прасунуць свой тавар, але і даведацца пра жаданні стратэгічных партнёраў, ведаюць спецыялісты.

— Сучаснае разуменне пра выстаўкі перарасло той узровень, што існаваў на ВДНГ, і цяпер будаўніцтва стэндаў мае прыярытэтнае значэнне. Кожная кампанія хоча выдзеліцца. Таму мы выкарыстоўваем да матэрыялаў і дызайну стэндаў самыя сучасныя патрабаванні, — выказаўся Сяргей ДОЎНАР, начальнік аддзела выставачнага будаўніцтва і дызайну НВЦ “Белэкспа”. — А мы застанемся флагманам у гэтай галіне.

Выставачнай дзейнасці аддаецца адно з прыярытэтных месцаў у знешняй гандлёвай стратэгіі і Акадэміі навук Беларусі. У сярэднім яна ўдзельнічае ў 25 выставачных мерапрыемствах: нацыянальных і профільных.

Акадэмія навук працуе як буйная шматпрофільная карпарацыя. Па сутнасці ў многім гэта камерцыйна арыентаваны праект. Дзве траціны сродкаў Акадэмія зарабляе як камерцыйная арганізацыя. Навукоўцам важна даведацца пра канкурэнтаздольнасць праекта. І адзіная магчымасць зрабіць гэта — прадставіць яго на выставе. У Акадэміі навук на рубель удзелу ў выставачных мерапрыемствах атрымліваюць пасля каля 20 рублёў у выглядзе заключаных кантрактаў, падзяліўся Валерый ГАНЧАРОЎ, дырэктар Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі:

— Даследаванні робяць як асабістыя, так і па заказу партнёраў. Найбольш актыўнае супрацоўніцтва ў нас з Саудаўскай Аравіяй, Расіяй, пашыраюцца сувязі з Кітаем. І справа не ў тым, што прадаецца на выставе, бо некаторыя тавары, якія прапануюцца, нават нельга і рэалізаваць у той ці іншай краіне. Галоўнае — гэта наладжванне кантактаў, напрацоўка сувязяў, якія пасля ўвасабляюцца ў кантрактах.

Ірына СІДАРОК

Выбор редакции

Общество

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Почти тысяча двести человек соберутся, чтобы решать важнейшие вопросы развития страны.

Здароўе

В Национальный календарь планируют включить новые прививки

В Национальный календарь планируют включить новые прививки

Как вакцины спасают жизни и чего может стоить их игнорирование?

Наука

Насколько эффективно работает система интеллектуальной собственности?

Насколько эффективно работает система интеллектуальной собственности?

Рассказал первый заместитель председателя Государственного комитета по науке и технологиям Республики Беларусь Денис Коржицкий.