Вы здесь

Стартаваў праект «Прадпрымальная землеўласніца»


Сацыяльны праект з такой назвай стартаваў у Беларусі для ініцыятыўных жанчын, якія жадаюць заняцца вырошчваннем сельскагаспадарчых культур для атрымання прыбытку. Мяркуецца, што не менш як 500 яго ўдзельніц створаць на сваіх сядзібных участках практычныя лабараторыі і бясплатна атрымаюць у карыстанне цяпліцы, насенне, грунт і ўгнаенне.


Увесь год сяльчанак будуць бясплатна вучыць асновам аграбізнесу. Першы этап праекта, у якім паўдзельнічалі 25 жанчын, прайшоў, дарэчы, у канцы снежня. Удзельніцы даведаліся пра ўжо рэалізаваныя праекты і шляхі ўвасаблення бізнес-ідэй.

Арганізатары аграрнага рамяства для жанчын, «Беларускі дзіцячы фонд» і тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна кажуць, што праграма адукацыйнага праекта скіравана на навучанне вырошчванню, апрацоўцы і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі з мэтай занятасці і самазанятасці насельніцтва.

Як адзначыла загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна Таццяна САЛТАНАВА, падчас навучання аграрныя бізнесвумен атрымаюць комплексную падтрымку ў рэалізацыі прадпрымальніцкіх праектаў. Ім абяцаюць прапанаваць дакладны план дзеянняў, апрабаваныя рашэнні, тэхналогіі і інструменты кіравання праектамі. Жанчыны атрымаюць працуючую мадэль фермерскай гаспадаркі па раслінаводстве для далейшай рэалізацыі.

Падчас наступнага этапу праекта, які пачнецца ў студзені, удзельніцы наведаюць шэраг аграсядзіб і бізнес-інкубатар Маладзёжнай сацыяльнай службы ў Мінску, дзе для іх пройдуць лекцыі і майстар-класы.

— Усе гэтыя ўстановы — нашы патэнцыйныя партнёры, якія ў будучыні змогуць дапамагчы ўдзельніцам у вытворчасці, перапрацоўцы, упакоўцы і прасоўванні прадукцыі, — заўважыла Рыма ЕПУР, выканаўчы дырэктар праекта. — Азнаёміўшыся з прыкладамі ўдалых фермерскіх і асабістых падсобных гаспадарак, жанчыны атрымаюць вопыт рашэння нестандартных задач, рэалізацыі творчага і прадпрымальніцкага патэнцыялу, кансультацыі экспертаў.

Да канца года кожная ўладальніца прысядзібнага ўчастка зможа сабраць уласны ўраджай і падлічыць прыбытак ад яго рэалізацыі. Сярод удзельніц праекта з'явяцца ментары, якія змогуць далучыць да бізнесу аднасяльчанак, упэўнены арганізатары.

«Звязда» будзе сачыць за рэалізацыяй праекта і абавязкова пазнаёміцца з яго ўдзельніцамі, каб даведацца, наколькі цяжка і рэальна пачаць свой аграрны бізнес і стаць прадпрымальнай землеўласніцай.

Ірына СІДАРОК

Выбор редакции

Общество

Как умение воплощать идеи в действия может подготовить к взрослой жизни

Как умение воплощать идеи в действия может подготовить к взрослой жизни

Изучение предпринимательства в школе - отличная профориентация.

Общество

Как спасти продукты от выбрасывания на свалку

Как спасти продукты от выбрасывания на свалку

По статистике, белорусы выбрасывают 30 процентов еды, которую покупают. 

Калейдоскоп

Диана Громова: Мои слушатели растут вместе со мной

Диана Громова: Мои слушатели растут вместе со мной

Впервые девушка вышла на сцену в пятилетнем возрасте.

Спорт

Сегодня стартует один из старейших турниров Европы

Сегодня стартует один из старейших турниров Европы

111-й чемпионат Европы по фигурному катанию начинается на «Минск-Арене» женскими выступлениями одиночек.