Вы здесь

300 дзетак з Гомельскай вобласці наведалі юбілейную «Калядную ёлку»


Юбілейная 25-я «Калядная ёлка — нашы дзеці» заззяла ўчора ў Свята-Духавым кафедральным саборы для 300 дзетак з Гомельскай вобласці. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел правёў Калядную літургію і блаславіў усіх прысутных.


Хлопчыкі і дзяўчынкі, запрошаныя на свята, парадавалі Уладыку песнямі, вершамі ды самаробнымі сувенірамі. Вядома, не абышлося і без каляднага пірага з 25 свечкамі, агульных фотаздымкаў і шчырых слоў.

Ансамбль «Церніца», які ў самыя цяжкія гады даў каля тысячы канцэртаў на землях, што пацярпелі ад чарнобыльскай аварыі, выканаў песню «Святы вечар на зямлі». Менавіта гэты калектыў 25 гадоў таму адкрываў і самую першую калядную ёлку, арганізаваную БРСМ і царквой. «Хай анёлы Гасподні ахаваюць ад нягод, хай шчаслівым і удалым будзе гэты новы год», пажадалі артысты ўсім прысутным.

Свае творчыя пажаданні-віншаванні прывезлі і юныя артысты з ансамбля «Мілавіца» Буда-Кашалёўскага раёна, ансамбля «Верасок» з Хойнік. Далучыліся да свята і дзеці з Мазыра, Івянца, Лельчыц, Калінкавіч, выхаванцы ліцэя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

А госці з пасёлка Вішнёўка, які стаў новай радзімай перасяленцам з розных раёнаў краіны, запрасілі да сябе, каб паказаць, як вырас парк, дрэвы ў якім 15 гадоў таму саджалі прадстаўнікі з усіх пацярпелых ад аварыі раёнаў.

— Штораз я асабліва перажываю сустрэчу з дзецьмі з чарнобыльскай тэрыторыі. Сёння, калі бачу іх твары і чую іх галасы, мне здаецца, што там, на той зямлі, асаблівая атмасфера, — заўважыў Уладыка Павел. — Гэта характар нашага народа, ён непераможны і незразумелы для многіх заходніх людзей. Чалавек, які не верыць у Бога, даўно б пакінуў гэту зямлю. А нашы людзі там жывуць, працуюць і працвітаюць. Звярніце ўвагу, якая сіла духу ў гэтых людзей. Наш народ непераможны, калі ён такую бяду змог перажыць, — усе разам, з Божай дапамогай.

Мітрапаліт Павел пажадаў гасцям храма навучыцца за ўсё дзякаваць Богу, а не звяртацца да яго толькі тады, калі нешта здарылася.

Ірына СІДАРОК,
фота Андрэя САЗОНАВА

Название в газете: Хай беражэ вас ад бяды святло каляднай зоркі

Выбор редакции

Общество

Как умение воплощать идеи в действия может подготовить к взрослой жизни

Как умение воплощать идеи в действия может подготовить к взрослой жизни

Изучение предпринимательства в школе - отличная профориентация.

Общество

Как спасти продукты от выбрасывания на свалку

Как спасти продукты от выбрасывания на свалку

По статистике, белорусы выбрасывают 30 процентов еды, которую покупают. 

Калейдоскоп

Диана Громова: Мои слушатели растут вместе со мной

Диана Громова: Мои слушатели растут вместе со мной

Впервые девушка вышла на сцену в пятилетнем возрасте.

Спорт

Сегодня стартует один из старейших турниров Европы

Сегодня стартует один из старейших турниров Европы

111-й чемпионат Европы по фигурному катанию начинается на «Минск-Арене» женскими выступлениями одиночек.