Вы здесь

Пад калядным буклеем


Калі пад Новы год Іван ІЛЬЮЧЫК з вёскі Багданаўка Лунінецкага раёна вяртаецца з працы (цяпер ён рамантуе фермы ў Нясвіжскім раёне), то дома абавязкова дастае свой буклей — адмысловую калядную зорку з батлеечнай інсталяцыяй. Ён ганарыцца, што яго аднавяскоўцы захавалі адзіны ў Беларусі абрад калядавання з буклеем. Яны па-ранейшаму ходзяць да сваякоў, суседзяў і сяброў, круцяць пад вокнамі зорку, віншуюць, спяваюць і весяляцца. Асаблівая радасць, калі да калядоўшчыкаў далучаюцца дзеці і ўнукі.


— Гэты буклей я захоўваю вельмі даўно, — кажа 58-гадовы паляшук Іван Ільючык. — Рамантую, выразаю з газет «кветусы» — так кажуць у Багданаўцы пра імітацыю махроў. Хочацца паказваць нашу традыцыйную рэліквію, ладзіць свята для сябе і для іншых!

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбор редакции