Вы здесь

Рамяство ў спадчыну


На фота — майстры за работай. Бацька і сын. Фёдару Хацкевічу — дзевяноста два гады, Уладзіміру — шэсцьдзясят пяць. Жывуць у вёсцы Бытча Барысаўскага раёна. Па праўдзе сказаць, мне ніколі не даводзілася сустракаць старажыла, які б з такой ахвотай займаўся працаёмкай справай: у Фёдара Мікітавіча «творчы стаж» ажно семдзесят пяць гадоў! Усё жыццё ён працаваў на сельскагаспадарчай ніве — і трактарыстам, і брыгадзірам паляводча-жывёлагадоўчай брыгады. А яшчэ ўмеў будаваць хаты, сталярнічаць, бандарыць. Уменне плесці карзіны з сасновай лучыны пераняў ад роднага дзядзькі яшчэ да вайны.

— З такімі карзінамі добра ўпраўляцца на бульбе, хадзіць у грыбы і ягады, садзіць у іх гусей на яйкі, — тлумачыць майстравіты дзядуля функцыянальнасць сваіх вырабаў.

А Уладзімір Фёдаравіч — старэйшы сын Хацкевічаў — жыў у сталіцы, працаваў аўтамеханікам, а пайшоўшы на пенсію, вярнуўся з жонкай на малую радзіму, пабудаваў свой дом, даглядае бацькоў. Для яго працягваць рамесніцкую традыцыю сям'і — і павага да сваіх умелых продкаў, і захаванне тэхналогіі рэдкага пляцення, і, галоўнае, карысная праца для гаспадаркі. Хацкевічы часта дораць свае прыгожыя і даўгавечныя вырабы сябрам, суседзям, аднавяскоўцам.


Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбор редакции

Общество

Как под Минском сортируют мусор

Как под Минском сортируют мусор

Оператор вторичных материальных ресурсов и движение за переработку отходов «Цель 99» дали людям возможность своими глазами увидеть, как выглядят «мусорные кладбища».

Спорт

Гребчиха Ольга Худенко: Я еще не скоро остановлюсь

Гребчиха Ольга Худенко: Я еще не скоро остановлюсь

О слезах, поте и победе самого белорусского вида спорта.