Вы здесь

Свет і святло замерзлай вады


Чацвёртакурснікі Беларускай акадэміі мастацтваў аддзялення скульптуры Галіна БЛАГАРЭНКА і Лізавета РОЗЕНБЕРГ удзельнічаюць у пятым фестывалі-конкурсе лядовых і снежных скульптур «Свет крышталяў у Батанічным садзе». Стварэнне мастацкіх твораў з лёду і снегу пачалося толькі ўчора, але ўжо ў абрысах будучай скульптуры дзяўчат угадваецца птушка, здаецца, звычайны верабейка. Але мы не будзем раскрываць усе таямніцы гэтай дзівоснай імпрэзы: у суботу адбудзецца адкрыццё экспазіцыі ўсіх твораў і наведвальнікі ўбачаць вобразы, зробленыя з дапамогай застылай вады. Дададзім, што ў конкурсе прымаюць удзел прафесіянальныя скульптары, навучэнцы каледжаў і студэнты Акадэміі мастацтваў. Агляд ледзяных фігур, калі паспрыяе надвор'е, будзе праходзіць да трэцяга лютага.


У гэтым фотарэпартажы можна ўбачыць, як працуюць удзельнікі фестывалю «Свет крышталяў».

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбор редакции