Святар з Чачэрска, настаяцель храма Праабражэння Гасподняга протаіерэй Георгій Шмідаў ужо дзясятак гадоў разводзіць паштовых галубоў. Праз сваё хобі прывучае дзяцей — а іх у святара дзевяць! — да беражлівага стаўлення да прыроды. Колькі іх — белакрылых птушак — у адмыслова пабудаванай галубятні, айцец Георгій дакладна не ведае. Яго гадаванцы ўпрыгожваюць сваім палётам выпускныя званкі ў гарадской гімназіі, дзе вучацца ягоныя сыны і дочкі.
— З дзяцінства любіў займацца гэтымі птушкамі, але сваю мару — мець вялікую сям'ю пародзістых галубоў — ажыццявіў толькі ў сталым узросце, — кажа Георгій Міхайлавіч. — Спадзяюся, што і сын Арыстарх (на фота), і іншыя сыны падтрымаюць і працягнуць маё крылатае захапленне.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
А вместе с ними обучение, соцпакет и даже жилье.
«Мы заинтересованы, чтобы к нам приезжали».
Беларусь — один из мировых лидеров в области добычи и глубокой переработки торфа.